Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
13 Август 2025, 20:43:45
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларуская паэзiя  (Прочитано 70197 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
!Olechka!
Гость
« Ответ #60 : 13 Декабрь 2012, 20:57:22 »

От enn:
----------------------------------------
Белы санэт Дзьмітра Паўлычкі
             Жарабё      
 Пераклад з украінскае Ніла Гілевіча


Вольненька ідуць сівыя коні
Ўпрэжаныя ў пахавальны воз
Ім гаспадар счасаў на вочы пасмы
Каб не запомніўся да могліц шлях

Яны ўсё ж бачаць трохі і праз пасмы
Але ўдаюць сляпых – так людзям лепш
Іх дабрата не суцяшае ў смутку
Іх мудрасць не развейвае журбы

А каля воза – жарабё малое
То скубане люцэрну з-пад труны
То забяжыць,  каб да саскоў далезці
То заіржэ, то паімчыцца ўскач

І дзінькае пад капытом малога
Чыясь павесялелая сляза.
-----------------------------------------------

Белы санэт Дзьмітра Паўлычкі
                   Вясна
 Пераклад з украінскае Ніла Гілевіча

Як чорны кнот патушанае свечкі
Край шляху дрэва голае стаіць
Пажоўкла-шэрыя, нібы дзяды,
Ляжаць снягі з закрытымі вачыма

Ды ўжо сініца скрыпачку сваю
Настроіла і звонка славіць сонца
А поверх лёду – мутныя патокі цякуць
Як воўна з брудных бараноў

Мне лёгка, добра на душы
І я смяюся да дзяўчынкі незнаёмай
Жыццё, відаць, і ёсць вясновы посмех

А потым я ўзлятаю і буслу
Што на вярбе гняздо як храм будуе
Галінкі урачыста падаю
-----------------------------------------------------
От Критикун:
-----------------------------------------------------

              Лёс паэта
Паэта кожны пакрыўдзіць можа.
Паэта можа набіць любы.
А ён і з твару жа не прыгожы -
Такі лагодны, такі слабы.

Паэта дзеўкі зусім не любяць,
Хоць секс паэту такі патрэбны.
А дзеўкі толькі хвастамі круцяць,
І гэтым трэплюць паэту нервы.

Паэт заўсёды сядзіць без грошаў.
Абед паэта так небагаты.
Касцюм ён носіць за іншых горшы,
І вельмі рэдка ён мае хату.

Але як сядзе, напіша нешта.
І ўжо ён дзесьці за гэтым светам.
Не трэба грошаў, і дзевак, зрэшты.
Бо што ёсць лепей, чым быць паэтам..!

(аўтар наш гарадзенскі Віктар Варанец)
Записан
Страниц  : 1 2  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,115 секунд. Запросов: 20.