Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Июль 2025, 21:14:39
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: История Гродно в лицах  (Прочитано 175917 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #60 : 11 Декабрь 2012, 23:15:29 »

Бронік Тарасевіч

Калі адкінуць у бок сваеасаблівую нонканфармістскую эстэтыку ды ідэю вульгарнай свабоды, раптам высветліцца, што злачынца ў грамадстве выконвае фактычна ролю сацыяльнага індыкатара, паказваючы для ўсіх астатніх межы дазволенага і  надзейнасць існуючай дзяржаўнай сістэмы. Магчыма, ён і маргінал, аднак, гэткая асоба адкрыта супрацьпастаўляецца існуючым нормам права і гатова гэта прадэманстраваць. Пакуль дзяржава ў стане стрымліваць падобны кансалідаваны зарад сацыяльнай агрэсіі, карпарацыя злачынцаў будзе існаваць у межах свайго пэўнага status quo, амаль на самым дне паўсядзённага жыцця. Але ў той момант, калі адбываецца сацыяльная катастрофа і інстытут улады губляе свой галоўны атрыбут – манаполію на насілле, ініцыятыва, няхай і на кароткі час, пераходзіць у рукі ягоных былых апанентаў...
Так сталася і ў Гародні і яе наваколлі напрыканцы нямецкай акупацыі, узімку 1918 года. “Эксцэсы бандытызму ...з’яўляліся прадуктам безуладдзя. – Гэтак тлумачыла існуючы стан рэчаў гарадзенская газета “Наше утро”. – ...Відавочна, што бандытызм з’яўляецца непазбежным вынікам пералому і пераходнага часу. Аднак гэты пераход, гэты крызіс настолькі зацягнуўся, што стаў нязносным, і зняволены мірны грамадзянін страціў ужо ўсялякую надзею на лепшую будучыню.
Эксцэсы бандытызму ў нашым раёне паралізуюць апошнія імкненні да стваральнай працы. Адчуўшы аслабленне ўлады, некаторая частка нашага насельніцтва ваўсю праяўляе свае інстынкты. Некаторыя нашы “разнузданыя грамадзяне” нішчаць і прысвойваюць усё, што трапляецца ім на шляху, уцягваючы ў свае шэрагі нават тых, хто да апошняга часу трымаўся з боку ад засады “лаві момант”... 
Разбой, крадзяжы, махлярства, ліхвярства, рабаванне грамадскай маёмасці – гэты спіс можна працягваць да бясконцасці. Пры гэтым адбывалася відавочнае знікненне мяжы паміж сацыяльным супрацьстаяннем і крымінальным гвалтам. 
Сваеасаблівы апагей насілля прыйшоўся на сярэдзіну 1920 года, калі ў выніку польска-савецкай вайны Гародня некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі. Падчас баёў паміж Чырвонай арміяй і польскімі часткамі “вайсковыя эксцэсы” ператварыліся ў мэтанакіраванае рабаванне мірных жыхароў. Расейскі пісьменнік Аркадзій Бухаў апісаў гэты момант наступным чынам: “...Бальшавікі хацелі ўзяць Гародню, а палякі не хацелі добраахвотна сыходзіць. Для мірнага насельніцтва гэта азначала, што адны будуць біць перад сыходам, а другія пасля прыходу. Адзін з мясцовых страцегаў – гаспадар бакалейнай лаўкі – пераконваў мяне, што неабходна толькі пралічыць момант:
- Калі будуць сыходзіць, дык кожны павінен ісці на паддашша.
- Навошта?
- Ён пытаецца: навошта? Хто ж захоча рабаваць на паддашшы, калі гэта магчыма зрабіць на першым паверсе. Затое, калі будуць прыходзіць, дык трэба лезці у падвал.
- А гэто навошта?
- Ён яшчэ не разумее… Хто жа палезе рабаваць у падвал, калі гэта магчыма зрабіць на другім паверсе.
   Павінен сказаць, што мой скептык-знаёмы недаацаніў энэргіі і працавітасці сыходзячых і прыходзячых. Адны сыходзячы, а іншыя – прыходзячы рабавалі і ў падвалах, і на паддашы, і на ўсіх патрапіўшых на вочы паверхах. Гэта была добрасумленная, выдатна зробленая праца, якая казала пра асаблівую якасць і уважлівасць”.
Пасля сканчэння вайны Гародня канчаткова пераўтвараецца ў “паспаліты” правінцыйны польскі крэсовы горад, а разам з гэтым паступова вяртаецца ў “звычайнае” рэчышча і мясцовы крымінальны сусвет. Ён хутка набывае агульныя для тагачасных польскіх гарадоў рысы і структуру…
Калі перад Першай Сусветнай у горадзе было зарэгістравана каля поўтысячы прафесійных злодзеяў, дык на сярэдзіну 1920-х гэты спіс трошкі паменьшыў. “Чорны спіс” гарадзенскага камісарыята з найбольш небяспечных асобаў сягаў да паўсотні прозвішчаў: Лейба Шнеер з Троіцкай, Берка Сідранскі са Школьнай ды шмат іншых. Часамі ствараецца ўражанне, што дзейнічылі цэлыя дынастыі злачынцаў – Эмерты, Лапідусы, Плаховічы, Шаўчукі!
Найбольш небяспечную групу злачынцаў складалі асобы, якія прычыніліся да рабункаў, у тым ліку з ужываннем зброі. Асабліва ў гэтым сэнсе выдзяляўся пачатак 1920-х  гадоў, калі ў наваколлі адбываўся шэраг падобных здарэнняў. Сустракаліся і арганізаваныя банды, якія спецыялізаваліся на рабунках са зброяю ў руках. Напрыклад, у 1937 г. вядомыя ў тым жа Беластоку бандыты Іцхок Хутаранскі і Чэслаў Красоўскі абрабавалі ў горадзе тытунёвага прадпрымальніка Якуба Ліпшыца, пасля чаго схаваліся ў Гародні.
Вышэй за ўсіх ў крымінальнай іерархіі стаялі г.зв. “kasiarze”. Іх было дастаткова мала, таму што падобная “прафесія” патрабавала як высокіх кваліфікацый, гэтак і дастаткова дарагіх прыстасаванняў.
Другой, у сэнсе ранга ў крымінальным свеце, была катэгорыя кватэрных злодзеяў, якія ў сваю чаргу дзяліліся на тры групы: włamywaczy” – тых, кто здейсняў крадзеж проста выбіваючы замок; “lipkarzy” – хто залазіў да памяшкання праз акно; “klawiszników” – найбольш паважаная ў сваім асяроддзі група, якая карысталася адмычкамі ды падабранымі загадзя ключамі.
Акрамя злодзеяў, армію міжваенных крыміналістаў складалі шматлікія махляры. Асобнае зло – суценёры ды прастытукі, якія адыгрывалі асабліва важную ролю сярод крымінальнага света амаль кожнага вялікага горада.
Бронік Тарасевіч быў, калі гэтак можна сказаць, усім па трошку. І ўсё ж такі, гартаючы крымінальную хроніку міжваенных часоў цяжка ўтрымацца ад ўражання, што перад намі звычайны абібока, які па невядомай прычыне стаўся галоўнай гарадскою атракцыяй! Газеты друкавалі паведамлення пра Броніка часта і шмат. Вось толькі адно з іх з “Малога дзённіка Градзенскага” за сакавік 1936 год пад назваю “Ці ж гэта на самой справе збіраўся здейсніць самагубства?”. “Учора ў гарадскі шпіталь, - паведамляла газета, - быў дастаўлены вядомы па крымінальнай хроніцы Браніслаў Тарасевіч з колатаю ранаю на грудзі. Як сцвярджае сам паранены, усяму віною неўдалая спроба самагубства. Рана аказалася не вельмі глыбокаю, а таму пасля неабходнай дапамогі параненага адаслалі да хаты”.
Далей – амаль тоя ж самае: крадзяжы, бойкі, авантура з паліцыяй. Ужо традыцыяй сталася абвінавачваць Броніка Тарасевіча амаль у кожнай падобнай справе. Нават мясцовая турма, дзе ён рыгулярна спыняўся па некалькі месяцаў, была не ўстане спыніць мясцовага Бэні Крыка.  Няхай мясцовая паліцыя рапартавала пра сваі чарговыя поспіхі ў барацьбе са злачынтсвам. Нават самім злачынцам гэта пасавала.
Менавіта крымінальны сусвет Гародні першым адчуў подых надыходзячых зменаў і неадкладна даў аб гэтым зразумець. “...На свеце станавілася ўсё больш трывожна. – Узгадваў пазней у сваіх успамінах былы палітычны вязень гарадзенскай турмы Якуб Міско. - У паветры яўна пахла порахам. А днём першага верасня над горадам з’явіліся нямецкія самалёты. ...Тым часам заводы і фабрыкі сталі накіроўваць сваіх дэлегатаў у магістрат – з патрабаваннем зараз жа вызваліць з турмы палітвязняў. Пад іх націскам гарадскія ўлады згадзіліся на гэта... Тады крымінальнікі – многія з іх працавалі на кухні, у лазні – дазнаўшыся, што магістрат прыняў рашэнне вызваліць толькі палітычных, схапілі сякеры, малаткі, ламы і пачалі самохаць адчыняць дзверы і брамы. ...Вязні-крыміналісты кінуліся па магазінах, усчалі сваю “работу” – цягнулі ўсё, што можна было панесці...”.
А вось радкі пра вызваленне з турмы з ўспамінаў Піліпа Пестрака: “...Выпускалі групамі – па пяць-шэсць чалавек, аддавалі нашу адзежу на складзе. І раптам крыкі, неймаверна дзікія крыкі: “Няхай жыве Чырвоная Армія!” Хто крычыць? Аказалася, крымінальныя зняволеныя ў другім будынку турмы ўзнялі бунт – чаму не выпускаюць іх. Яны сталі біць вокны, ламаць дзверы. Адміністрацыя іх выпусціла. Крыміналісты кінуліся на склад за нашай адзежай, разрабавалі, што хацелі, а рэшту раскідалі па турэмным двары...”.
Савецкі аўтар, непасрэдна пасля заняцця Гародні Чырвонай арміяй апісаў увесь эпізод лаканічна: “...Вышэйшая турэмная адміністрацыя ўцякла і перапужаная ахова была вымушана.... па аднаму вызваляць палітычных зняволенных. Калі пра гэтае даведаліся крымінальныя злачынцы, яны выламалі дзверы сваіх камер, а заадно - і дзверы ў камеры палітзняволеных...”.
   Гэта быў відавочны знак надыходзячай катастрофы.
Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,342 секунд. Запросов: 20.