Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
31 Июль 2025, 00:08:33
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 3 4 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: История Гродно в лицах  (Прочитано 176290 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #30 : 11 Декабрь 2012, 14:25:31 »

“Мець магчымасць - значыць жадаць”:
Юзэф Пілсудскі, Гродна і беларускі рух

Калі б у свой час Юзэфу Пілсудскаму ўдалося стварыць федырацыю народаў былой Рэчы Паспалітай, гісторыя сучаснай Беларусі, напэўна, патачылася б зусім іншай каляінай. Аднак, для беларусаў «федаралістычная ідэя» сталася сінонімам няспраўджаных спадзяванняў і горкага расчаравання…
Гродна, 4 кастрычніка 1921 года. На скрайку плошчы каля тэатра ў крэсле з высокай спінкай у акружэнне вайскоўцаў і гарадскіх уладаў сядзіць Начальнік польскай дзяржавы - Юзаф Пілсудскі. Усяго тыдзень назад ён амаль не загінуў пад час пакушэння ва Львове; месяц – як памерла ягоная першая жонка, але ён ужо прызвычаеўся к жыццю публічнага чалавека. Ён прыехаў у Гродна з вельмі важнай нагоды…
   Першы раз з Гродна і беларускім рухам Юзэф Пілсудскі сутыкнуўся амаль адначасова, калі вясной 1919 года рыхтаваўся выбіць бальшавікоў з Вільні. У горадзе на той момант знаходзіўся беларускі поўк, які мог стаць перашкодай на шляху польскіх войскаў. Аднак, Гродна не ператварылася ў другі Львоў, за які ўжо боль за поўгады палякі вялі зацятыя баі з украінцамі, а беларускі полк зусім пакаёва перайшоў пад кіраванне польскага камандывання. А ўжо 22 красавіка у сваім звароце да жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага, Юзэф Пілсудскі паабяцаў, што мясцовае насельніцтва атрымае сапраўдную магчымасць самастойна вызначаць далейшы лёс краю.
   Тым ня меньш, калі у канцы мая палітычная кан’юнктура памяналася, Ю.Пілсудскі вырашае: «...Полк больш нам не патрэбен… - яго трэба зараз-жа распусціць». У нядзелю 1 чэрвеня 1919 года ён першы раз прыязджае ў Гродна, а ўжо на наступны дзень Начальнік Дзяржавы прыймае ў старым замку часовага камандуючага палку Я.Гайдукевіча. Пад час размовы Ю.Пілсудскі склаў усю віну за разбраенне палка на саміх беларусаў, маўляў, тыя адмовіліся выконваць польскія загады і меньш чым праз два тыдні пасля ягонага ад’езду з Гродна полк быў ліквідаваны.
      Наступны раз Ю.Пілсудскі завітаў у Гродна 15 верасня 1919 года пад час інспекцыі ўсходняга фронту, і ў гэты ж дзень беларуская школа разам з настаўніцкі саюзам былі выкінуты уладамі са свайго будынку на брук. Гэта было толькі супадзенне, але не выпадковаае – ужо ў лістападзе Ю.Пілсудскі ў лісце да Генеральнага Камісара Усходніх зямель Е.Асмалоўскага адназначна выказаўся за «выдаўлеванне» беларускай працы з Віленшчыны і Гродзеншчыны «на ўсход» – у Мінск.
   19 сакавіка 1920 года ў Гродна адбыліся ўрачыстасці з нагоды іменінаў Ю.Пілсудскага – з касцельнай службаю і вайсковым парадам, і ў гэты ж дзень у Варшаве ён атрымаў званне Першага маршала Польшы…
      Пад час бітвы за Неман 27 і 29 верасня 1920 года Ю.Пілсудскі двойчы наведвае Гродна з тым, каб уручыць узнагароды жаўнерам і абгаварыць падрабязнасці маючага адбыцца “бунту” генерала Л.Жэлігоўскага. Разам з тым у  беларусаў зноў з’явіліся надзея на падтрымку з боку Варшавы. Гродзенская «Беларускае слова» ў першым нумары выказала шчырае спадзяванне на тое, што «дэмакратычная Польша, напісаўшы на сваім штандары імя і ідэю Пілсудскага, чынна паможа Беларусі здабыць незалежнасць». Надзеі, гэтыя, аднак, аказаліся марнымі, і калі роўна праз год – у кастрычніку 1921 года Ю.Пілсудскі зноў завітаў у горад з нагоды адкрыцця помніка ахвярам бальшавізма, з беларускіх арганізацый у Гродна засталіся толькі прытулак да школка – усе астатнія аказаліся зачыненымі ўладамі.
На гэты раз прынялі Ю.Пілсудскага зусім па каралеўску: на станцыі Ласосна яго павіталі  салютам з арматаў, пасля чаго былі павозка запражонная ў чатыры коні, гірлянды, віваты, святочны абед, афіцыйные размовы, палявая імша, раўты, прадстаўленне ў тэатры, ды інспекцыя вайсковых частак – і так на працягу трох дзён. Выступаючы у старым замку на вячэры з нагоды адкрыцця помніка Начальнік дзяржавы сказаў: “Калі вы імкнеціся да сувязі паміж Варшавай, а вашым старажытным Гродна, яна будзе заўсёды моцнай”, дадаўшы - “Мець магчымасць - значыць жадаць”, пасля чаго падняў тост у гонар Гродна. З мясцовымі беларусамі Ю.Пілсудскі больш не сустракаўся…
Спадзявання на добрага маршалка, вярнуліся да беларусаў разам з дзяржаўным пераваротам у маі 1926 года. Друцкі-Падбярэзскі нават сабраў подпісы ад беларусаў - жыхароў 140 вёсак Гродзеншчыны, з патрабаваннем выбраць Ю.Пілсудскага прэзідэнтам Польшчы. Тым балючый здавалася чарговае расчараванне – разгром Грамады, праслядаванне ТБШ, забарона на адкрыццё беларускіх школак. І ўжо было ўсяроўна ці Ю.Пілсудскій не “меў магчымасці», ці – «не жадаў» бачыць, як вырашаецца «беларускае пытанне». Дарма «афіцыйны» беларус А.Аршун, выступаючы ад імя “беларускай меньшасці” на адкрыцці маста праз Неман пераконваў, што “ў свядомасці беларускага насельніцтва адбыўся гістарычны пералом у адносінах да Польшчы», таму, што «Ю.Пілсудскі дасць беларусам усё патрэбнае, бо ён сам родам з гэтых краёў”. Як раз напярэдадні акружны суд у Гродна прыгаварыў беларускіх паслоў І.Дварчаніна і Ф.Валынца да 6 год зняволення…
У апошні раз Ю.Пілсудскі завітаў у горад над Нёманам 3 сакавіка 1933 года: з пачатку ён спыніўся на чыгуначным вакзале, але на наступны дзень перабраўся на кватэру да генерала Літвіновіча. А ўжо ў ноч на 31 мая 1935 года праз Гродна прайшоў цягнік з Вільні з сярэбранай ўрнай з сэрцам маршалка, якую можна было пабачыць праз вагоннае вакно. А калі ў верасні 1939 года праз мост імя Юзэфа Пілсудскага ў Гродна вайшлі савецкія танкі, помнік ахвярам бальшывізма, на адкрыццё якого прыязжаў сам маршалак, скінулі з пастаменту і зарылі на той самай плошчы, дзе калісці ён стаяў…
Записан
Страниц  : 1 3 4 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,149 секунд. Запросов: 20.