А казаў, што ты трызніш, а не трындзіш.

Дзе літоўска Вільня, а дзе Амерыка?
А гэта тут пры чым? А Вільня- беларуская.
Добавлено: [time]Вск 09 Дек 2012 17:45:35[/time]
У пачатку 1990 году Сэйм Летувы, дзе бальшыню дэпутатаў складалі сябры Саюдзіса, рыхтаваўся да аб'яўленьня незалежнасьці краіны. Масква, перашкаджаючы прыняцьцю такога рашэньня, зьвярнулася да геапалітычнай аргумэнтацыі, закладзенай Сталінам, i выкарыстала cвaix халуёў у кіраўніцтве Беларусі. Тагачасны Старшыня Вярхоўнага Савета БССР ХІ-га скліканьня Мікалай Дземянцей выступіў пад дыктоўку Масквы з заявай аб вяртаньні Вільні i Віленшчыны Беларусі ў выпадку, калі Сэйм Летувы прыме рашэньне аб незалежнасьці. Масква, аказваецца, усё ведала i памятала i пра Беларускую сталіцу, i пра эпична беларускую тэрыторыю i г.д. I вырашыла прывесьці ў дзеяньне міну, закладзеную Сталінам.
Гісторыя гэтай правакацыі вядомая. Дэлегацыя дэпутатаў Вярхоўнага Савета ад Беларускага Народнага Фронту i прадстаўнікоў БНФ правяла перамовы з кіраўніцтвам i прадстаўніцтвам Сэйму Летувы. Hiхто ня верыў у сур'ёзнасьць намераў М. Дземянцея. 3 нашага боку была выказана падтрымка незалежнасьці Летувы у межах Літоўскай ССР. 3 боку спадара Ляндсбэргіса, прадстаўнткоў Сэйму i Саюдзіса былі дадзеныя гарантыі аб спасьцераганьні нацыянальных правоў аўтахтоннага беларускага насельніцтва Віленшчыны, аб адкрыцьці беларускіх школаў, беларускага радыё, перадачаў тэлебачаньня на беларускай мове, аб вольных магчымасьцях перасячэньня мяжы для беларусаў Вшеншчыны i г.д. Усё гэта было адзначана i падпісана ў сумеснай заяве, якую зьмясьцілі ў друку.
Гісторыя барацьбы за Вільню у ХХ-м стагоддзі уключае у сабе шмат драматычных старонак. У 1939 годзе, напрыклад, летувісы прынялі прапанову Сталіна ўзяць Вільню ў абмен на абмежаваны ўвод савецкіх войскаў у Летуву. Яны страцілі такім чынам незалежнасьць i трапілі пад акупацыю на пяцьдзесят гадоў існаваньня. Але гістарычна (прынамсі, на сёньняшні дзень) яны выйгралі Вільня засталася ў Летуве.
Тым часам тады для летувісаў не было выбару. Акупацыя усяроўна адбылася б. Збліжалася вайна. Ля мяжы маленькай краіны стаяў велізарны i моцны вораг, які уладкоўвауся тут на доўгі час i які зpaбіў (каб ня траціць часу i „прэстыжу") заманлівую прапанову. Рэдкі выпадак, калі бязвыхадны i маладушны прагматызм паспрыяў пэрспэктыве краіны.
У 1990 годзе у пытаньні зь Вільняй была ўжо ня драма, а дурнаваты фарс, які пад прымусам разыгрывала непаважаная асоба (М. Дземянцей). Савецкі Саюз (у гэтым мы не сумняваліся) вось-вось мyciў сканаць. Ен не уяўляў ужо пэрспэктыўнай сілы. Нельга было сур'ёзна успрымаць правакацыйную падсадную качку, да якой несур'ёзна адносіліся нават самы правакатары, якія былі нашымі палітычнымі вopaгaмі.
Мушу адзначыць, што правакацыя Масквы стварыла для нас нядобрую сытуацыю. 3 нашага боку дастаткова было б абмежавацца сваёй крытычнай заўвагай па „прыватнай заяве" Дземянцея, не даводзячы справы да абмеркаваньня з Саюдзісам i кіраўніцтвам летувіскага Сэйму.
Але, тым ня менш, перамовы 1990 года, якія адбыліся у Вільні ў выніку „правакацыі Дземянцея" далі магчымасьць нам выявіць рэальнае разуменьне сытуацыі, засьведчыць салідарнасьць з Саюдзісам i падтрымаць імкненьне нашых суседзяў да незалежнасьщ (бо у гэтым была пэрспэктыва i нашай незалежнасьщ), паставіць пытаньне аб гарантыях культурна-нацыянальнага разьвіцьця беларусаў Віленшчыны. Немалаважным было i тое, што ў працэсе перамоваў намі было падкрэсьлена, што гэтыя перамовы не вырашаюць лесу Biльнi, i нават не адбіваюць ва усёй паўнаце нашай пазыцыі ў гэтым пытаньні. Задача стаяла у тым, каб падтрымаць незалежнасьць Летувы i прадухіліць правакацыі Савецкага Саюза. Было адзначана, што пытаньне Вільні, аднак, зусім не здымаецца з гістарычнага току падзей, i рана ці позна Беларусь да яго вернецца.
©Зянон Пазьняк