1) все, без иссключения, беларуские политические силы в II РП ставилы себе цель скорешее объединение Беларуси, даже в составе БССР
У складзе БССР толькі па-мойму КПЗБ... астатнія ў праграмах пра БССР нічога не казалі
4) всем было ясно, что СССР в 20х не то поддерживал, но организовал "партизанскую войну" в ЗБ.
Каму "ўсім" і што "не то"..?? Дакладней выказвайце свае думкі калі ласка...
7) из за социальной структуры беларуского населения ЗБ все ревалюционные, коммунистические движения могли бы безпрепятсвенно развивать свою деятельность лет даже 30.
БСРГ прайснавала й прадзейнічала ўсяго 2 гады... А потым "Працэс 56-ці" быў і г.д....

Тут усё ад пазіцыі й моцы кіруючага ўрада залежыць.. Увогуле рэвалюцыйныя арганізацыі больш за 15-20 год не існуюць.. Ці іх знішчаюць, ці яны дасягаюць сваёй мэты, ці з рэвалюцыйнай пераходзяць у парламенцкую барацьбу...
1)-6) .. a Где вы оставили какое нить поле для манёвра Полякам ? Сторооникам ВКЛ или федерации ? Скажу вам: нигде.
Оо..

Колькі ў іх гэтага поля для манеўра было... Ад Друі да Маларыты... Дзе ж быў "прыхільнік ВКЛ" Пілсудскі ў 1921 г..? Чаму ж ён нават аўтаноміі для ЗБ і ЗУ не даў..?? А ў 1926 г. чаму ён не даў..?? Увогуле ў палякаў у краі была поўная ўлада, хто ім перашкаджаў дзейнічаць, "манеўрырваць"..?? Прыхільнік канфедэрацыі Луцкевіч у 1927 г. у Лукішках сядзеў..

Можа вы пачнёце ўсё ж такі глядзець на гэта рэальнымі вачыма..
полонофобия: детская болезнь дошкольного возраста Беларусов.
Калі хочаце паланафобія - гэта не хвароба, а рэакцыя заходнебеларуса на дзейнасць польскага ўраду тых часоў.. Палякі самі ва ўсім вінаватыя.. Вось адкажыце, як вы будзеце адносіцца да таго, хто ўдарыць вашую маці..??
Говоришь что объединение 17 сентября было позитивно. Нет объединённой БССР в 1945 г если не было 17 сентября. Нет 17 сентября если не было 1 сентябтря.
Таксама не зразумеў да чаго гэта..
РБ, последняя чёрная дыра на карте Европы, есть и результатом этого процесса. Правда-ли ?
Магло быць значна горш.. І сёння мы б з вамі мелі не РБ, а "Автономную Республіку Беларусь в составе РФ"
Может имеет право на существование вопрос как можна было создать ВКЛ а не РБ ?
Калі вы кажаце пра ВКЛ як федэрацыю дзяржаў (Беларусь, Літва й г.д.), то стварыць ВКЛ у ХХ ст. - гэта мроя.. Гэта тое ж самае, што аднаўляць Свяшчэнную Рымскую Імперыю.. 19 - пачатак 20 стст. - гэта час нараджэння нацый і нацыяналізму.. Ствараць шматнацыянальныя федэрацыі ў гэты час небяспечна.. Абавязкова ў такой дзяржаве хтосьці пачне вылучацца на ролю дамінанта.. Адразу пачнецца: чыя Вільня? чыё Берасце? і т.п....