крокодил
Гродненец
 Репутация: +22/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 299
крoкодил не ловится
|
 |
« Ответ #0 : 18 Сентябрь 2007, 16:03:49 » |
|
У ноч на 29 кастрычніка 1937 году ... паводле абвінавачаньня ў нацыянал-дэмакратычнай контаррэвалюцыйнай дзейнасьці былі расстраляныя:
крытыкі і публіцысты Макар Шалай, Якаў Бранштэйн, Віктар Вайноў, Хацкель Дунец, Язэп Каранеўскі, Саламон Левін, Пятро Хатулёў, Павал Шастакоў Аляксей Кучынскі; паэты: Міхась Чарот, сапр.: Міхась Сымонавіч КУДЗЕЛЬКА (7 лістапада 1896, мяст. Рудзенск Ігуменскага пав. Мінскай губ. (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) — 29 кастрычніка 1937, Мінск, НКУС; Псеўданімы: Максім Бяднейшы; Юрка Куртаты; В.Чарот; Крыптанімы: М.К.; М.К-ка; Ч.М.; М.Ч.; М.Ч-т; Ч-т.) беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч.
Быў адным з арганізатараў Беларускай камуністычнай арганізацыі, якая ў студзені 1920 утварылася з членаў "Маладой Беларусі". З 1920 супрацоўнік, у 1925-29 рэдактар газеты 'Савецкая Беларусь'. У 1922 апублікаваў першы зборнік вершаў "Завіруха". У 1923 удзельнічаў у стварэнні літаб'яднання "Маладняк", з якога выйшаў у канцы 1927. Некаторы час быў членам літаб'яднання "Полымя", потым уступіў у БелАПП. У 1922-1924 кандыдат у члены, у 1924-1931 член ЦВК БССР. У 1924 вучыўся ў Маскве ў Дзяржаўным інстытуце журналістыкі. У 1930-я працаваў загадчыкам літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР. Арыштаваны 24 студзеня 1937; прыгавораны 28 кастрычніка 1937 да расстрэлу. Апошні верш "Прысяга" (пра асабістую невінаватасць) запісаў на сцяне мінскай унутранай турмы НКУС, дзе яго ўбачыў і захаваў у памяці М. Хведаровіч
Анатоль Вольны, (Ажгірэй Анатоль), нарадзіўся 02.12.1902 г. на станцыі Пухавічы Менскай вобласці ў сям"і служачага.
Пасля дэмабілізацыі (1921) працаваў у ЦК ЛКСМБ і вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1923 г. уваходзіў у літаратурнае аб"яднанне "Маладняк", а з 1928 г. - у "Полымя". 04.11.1936 г. арыштаваны. У 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны пасмяротна 03.12.1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г.
Расстраляны 29.10.1937 г.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1920 г. Выдаў зборнікі паэзіі "Камсамольская нота" (1924, з А.Александровічам), "Чарнакудрая радасць" (1926), "Табе" (1927).
У 1925 г. выйшаў раман "Ваўчаняты" (у сааўтарстве з А.Александровічам і А.Дударом). Аўтар аповесцей "Два" (1925), "Антон Савіцкі" (1927, газета "Савецкая Беларусь"). "Зборнік фельетонаў" (1927) і кніга гумарэсак і фельетонаў "Суседзі" (1932) выйшлі пад псеўданімам "Алёша".
Напісаў п"есы, драматызаваныя агітжарты ("Калі дзяк гаворыць праўду", "Міколка", "У агранома" - 1924), камедыю "Ратуй, божа!" (з Р.Кобецам, 1932). Выступаў і як кінадраматург - па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы "Хвоі гамоняць" (з К.Дзяржавіным, 1929), "Гатэль "Савой" (1930), "У агні народжаная" (1930), "Сонечны паход" (1931), "Новая радзіма" (1935) і інш. У 1935 г. выйшла кінааповесць "Шасцідзесятая паралель".
Зяма Півавараў, Алесь Дудар, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Ізі Харык Арон Юдэльсон;
празаікі Васіль Сташэўскі, Васіль Каваль, Платон Галавач Міхась Зарэцкі.
У наступную ноч крывавы сьпіс дапоўнілі журналіст Прохар Іспраўнік, празаік Янка Нёманскі, паэты Юлі Таўбін Тодар Кляшторны Тодар Кляшторны: до и после пыток
|