Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
08 Август 2025, 01:51:26
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: ўдзельнікі адраджэнскага руху ў БССР: біяграфі  (Прочитано 11494 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
крокодил
Гродненец
**

Репутация: +22/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 299


крoкодил не ловится

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 16 Сентябрь 2007, 11:47:41 »

Максім Гарэцкі, нарадзіўся 18.02.1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка (у 1976 г. аб'яднана ў вёску Багацькаўка) Мсцілаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Горацкую каморніцка-агранамічную навучальню (1913). Працаваў каморнікам у Летуве. Улетку 1914 г. прызваны ў армію. У час першай імперыялістычнай вайны быў на фронце, ва Ўсходняй Прусіі. Пад Сталупененам паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Смаленску, супрацоўнічаў у «Известиях Смоленского Совета», у газеце «Звязда», з рэдакцыяй якой у пачатку 1919 г. пераехаў у Вільню. Займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Быў рэдактарам і выдаўцом газет «Наша думка» (1920-1921) і «Беларускія ведамасці» (1921-1922).
Першае апавяданне «У лазні» пад псеўданімам Максім Беларус з'явілася ў 1913 г. у «Нашай ніве». У 1914 г. выйшаў зборнік «Рунь», у 1919 г. - драматызаваная аповесць «Антон», аповесць «Дзве душы». М. Гарэцкі - аўтар першай «Гісторыі беларускай літаратуры» (1920). Напісаў раманы «Віленскія камунары», «Камароўская хроніка» (твор застаўся незакончаным).

За сувязь з віленскімі камуністамі трапіў у 1922 г. у Лукішскую турму.

З кастрычніка 1923 г. жыў у БССР. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інстытуце беларускай культуры, а потым у АН БССР.

У 1930 г. арыштаваны па справе так званага Саюза вызвалення Беларусі і высланы на 5 гадоў у Вятку (Кіраўск). У 1935 г. пераехаў у пасёлак Пясочна (Калужская вобл.), бо вярнуцца на радзіму ўлады не дазволілі. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры.

 у 1938 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер у Комі АССР.

Расстраляны 10.02.1938 г. у Вязьме.


* Harecki.jpg (7,33 Кб, 141x191 - просмотрено 320 раз.)
« Последнее редактирование: 16 Сентябрь 2007, 11:48:54 от marsh » Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,081 секунд. Запросов: 20.