Во (а справа, здаецца, Статкевіч))
http://mfront.net/prysyaga-na-vernasc-nezalezhnaj-belarusi-8-verasnya-1992.html
Добавлено: [time]Sat Sep 8 21:25:35 2012[/time]
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫДарагія землякі, паважаныя сябры, дарагія фронтаўцы!
Віншую Вас са сьвятам — Днём Беларускай Вайсковай славы!
Гэта важны дзень ў нашай гісторыі, яднаньні і адзінстве, калі 8-га верасьня 1514 года ўтрая меншае але добра арганізаванае Войска Вялікага Княства Літоўскага ўшчэнт разьбіла пад Воршай агрэсіўную маскоўскую арду. Гэты Дзень сьведчыць, што ў змаганьні з ворагам важнымі ёсьць ня толькі колькасьць, але мужнасьць, сіла і ўменьне. Перамога пад Воршай прыпыніла захоп беларускіх земляў ардой. Гэты Дзень таксама напамінак, што Беларусь павінна, мусіць мець патрыятычнае, моцнае, добра ўзброенае і умелае войска.
Яно — гарантыя нашай незалежнасьці. Яно ўжо даўно было б, калі б ня злы лёс, не выпрабаваньне цемрай, якой не спадзяваліся, і якую трэба перамагчы.
Дзень перамогі над цемрай, як некалі, мы адзначым на Крапівеньскім Полі пад Воршай.
Набліжайма гэты Дзень. Слава героям! Жыве Беларусь!
8 верасьня 2012 г.
Зянон Пазьняк