Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Август 2025, 20:29:03
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: З Днём Незалежнасьці, паважаныя беларусы!  (Прочитано 9262 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #30 : 25 Август 2012, 02:03:33 »

Сення 25 жніўня- дзень, калі акту аб незалежнасці надалі канстытуцыйную сілу!

Усіх са святам!!!


Зянон ПАЗЬНЯК: СЛАВА АЙЧЫНЕ! ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

З усіх нацыянальных сьвятаў сьвята дзяржаўнай незалежнасьці – найвялікшае. Незалежнасьць – гэта свабода нацыі. Калі свабода страчана, народ пакутуе, бо чыніцца гвалт над яго мовай, сумленьнем, культурай і працай. Гонар таму народу і людзям, якія змагаюцца за свабоду і незалежнасьць Айчыны.

Адразу пасьля нашай дзяржаўнай катастрофы ў канцы ХVIII стагоддзя, калі эўра-азіяцкія імпэрыі (а дакладней, немцы і расейцы) разарвалі Рэч Паспалітую і Вялікае Княства Літоўскае, адразу нашыя продкі сталі змагацца за вызваленьне і ўзначалілі супольную беларуска-польскую барацьбу. Імёны герояў Андрэя-Тадэвуша Касьцюшкі, Якуба Ясінскага, Кастуся Каліноўскага шмат гавораць нам аб змаганьні за волю. Сваім прыкладам ды ідэямі яны падрыхтавалі далейшы вызвольны шлях.

25 Сакавіка 1918 года была аб’яўлена незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Але тады нашыя продкі не пасьпелі збудаваць моцную беларускую незалежную дзяржаву, бо яна была прадэкляравана пад нямецкай акупацыяй і неўзабаве сталася акупаваная расейскімі бальшавікамі. БНР была зьнішчана расейцамі, але тактычна акупанты вымушаныя былі, у піку БНР, даць дазвол на стварэньне калябаранцкай Беларускай савецкай дзяржавы, якая была аб’яўлена камуністамі ва ўсходняй сталіцы Беларусі – Смаленску. БССР праіснавала як нацыянальна-адміністрацыйная структура СССР да жніўня 1991 года.

25 Жніўня 1991 года, дзякуючы гераічным стараньням і барацьбе Народнага Фронту і найперш дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, была аб’яўлена незалежнасьць Беларусі шляхам наданьня Дэклярацыі аб Незалежнасьці моцы Канстытуцыйнага закону. Пачалося рэальнае будаўніцтва рэальнай незалежнай Беларускай дзяржавы з усімі атрыбутамі незалежнасьці. Такі быў доўгі шлях змаганьня за незалежную Беларускую дзяржаву і волю, які расьцягнуўся на 200 гадоў гісторыі.

Цяпер, азіраючыся на гэты шлях у час, калі з-за дзяржаўных пераваротаў і ўнутранай акупацыі краіны антыбеларускім рэжымам незалежнасьць знаходзіцца пад пагрозай, мы зь вялікім шанаваньнем павінны памятаць і адзначаць усе падзеі, зьвязаныя са змаганьнем і сцьвярджэньнем нашае дзяржаўнае незалежнасьці. Гэта найперш 25 Сакавіка 1918 года, сьвята, якое мы адзначаем як Дзень Волі і аб’яўленьне незалежнасьці БНР. Гэта 27 ліпеня 1990 года – дзень аб’яўленьня Дэклярацыі аб незалежнасьці БССР, якая была прынятая Вярхоўным Саветам у выніку ўдалага выкарыстаньня гарбачоўскай палітыкі і дзякуючы найперш рацыянальнай і ахвярнай барацьбе дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Гэта нарэшце — вянец усіх падзей – дасягненьне рэальнай незалежнасьці Беларусі 25 Жніўня 1991 года. Ад гэтага часу вось ужо 21 год Беларусь існуе ў сьвеце як раўнапраўная незалежная дзяржава, прызнаная ўсёй міжнароднай супольнасьцю.

Такім чынам, гістарычна адбыліся тры падзеі, тры этапы беларускай незалежнасьці: 25 Сакавіка, 27 Ліпеня і 25 Жніўня. Пры цяперашнім антыбеларускім рэжыме ніводная з гэтых датаў не адзначаецца як афіцыйнае дзяржаўнае сьвята. Больш таго, сьвяткаваньне іх, фактычна, забаронена. А спробы грамадзкасьці адзначыць гэтыя сьвяты выклікаюць супроцьдзеяньне і рэпрэсіі з боку антыбеларускай улады.

У 1990-м годзе, пасьля прыняцьця 27 ліпеня Дэклярацыі аб Незалежнасьці, намэнклятура ў Вярхоўным Савеце і камуністычная партыя БССР пагадзіліся аб адзначэньні 27 ліпеня як дзяржаўнага сьвята — Дзень Незалежнасьці,– успрымаючы гэта як выгадную для іх прапагандысцкую фармальнасьць (бо ніякай незалежнасьці рэальна не было, існаваў СССР). Пасьля дасягненьня сапраўднай незалежнасьці краіны ў жніўні 1991 года дзень 27 ліпеня заставаўся дзяржаўным сьвятам яшчэ на працягу пяці гадоў. Потым яно было адменена антыбеларускім рэжымам.

Пасьля ліквідацыі антыбеларускага рэжыма (а ён будзе ліквідаваны) даты, зьвязаныя з гэтымі трыма вялікімі падзеямі Незалежнасьці, будуць аб’яўлены (у гэтым я не сумняваюся) дзяржаўнымі сьвятамі Беларусі. Прытым 25-ы Сакавік і 25-ы Жнівень як даты этапныя, паваротныя і гістарычныя будуць адзначаныя (у гэтым я таксама не сумняваюся) чырвоным колерам календара як непрацоўныя выходныя сьвяточныя дні.

Цяпер беларусы вымушаныя адзначаць свае нацыянальныя сьвяты і ўздымаць сьвятыя нацыянальныя сымвалы, фактычна, нелегальна, дзейнічаць падпольна. Але цемра ня вечная гэтак жа, як і гэбісцкая імпэрыя на ўсходзе, якой бы дзікай і жорсткай яна ні была і як бы ні падтрымлівала яна антыбеларускі рэжым. Прыйдзе, настане сьветлы час разумных, культурных, выхаваных, ветлівых людзей, адыйдзе хамства, нянавісьць, дурнота і злосьць. Сьветлыя ўсьмешлівыя беларусы запоўняць нашыя гарады, вуліцы, экран і эфір. Уся краіна будзе сьвяткаваць свой Дзень Воль і Дзень Незалежнасьці. Беларусь вернецца. Беларусь пераменіцца. Беларусь адродзіцца. Памятайма і сьвяткуйма!
Надыходзіць 25-ы Жнівень. Віншую ўсіх беларусаў зь вялікім сьвятам Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! Слава Айчыне!

24 жніўня 2012 г.    Зянон ПАЗЬНЯК
Записан
Страниц  : 1  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,12 секунд. Запросов: 20.