Называет себя националистом, а на грамотном белорусском говорить не может, коверкает очень сильно. Малообразован...
Прывядзі памылкі. Калі можаш. І прывядзі прыклады, дзе бачны мае "прарэхі ў адукацыі". Балбатун.
это тень самого Зянона
Што гэта адзначае?
Калі, Зянон, напрыклад, цалкам згодзен з Купалай, то ён, мыбыць, таксама яго цень?? Быкаў цалкам згодзен з Зянонам- таксама цень??
Добавлено: 10 Июль 2012, 00:01:11
Гэта, вядома, добра, што найбольш прадстаўнікоў нацыялістычнага накірунку...
Вопыт паказаў, што адраджэньне і разьвіцьцё беларускасьці немагчымае пры аўтарытарызме і дыктатуры, яно магчымае толькі пры дэмакратыі. Але адметнасьць у тым, што
сама па сабе дэмакратыя яшчэ не гарантуе ажыцьцяўленьня нацыянальнага адраджэньня. І тут выяўляецца істотная заканамернасьць – палітычнае дамінаваньне дэмакратычных партыяў, для якіх нацыянальная ідэя не зьяўляецца прыярытэтнай, ні ў якім разе не спрыяе рэалізацыі гэтай ідэі. Віцэ-прэм’ерства Віктара Ганчара ў першыя месяцы пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады адзначылася згортваньнем нацыянальных праграмаў (мне невядомы ніводны ягоны пратэст з гэтай на-годы; пазьнейшая адстаўка была ім матываваная іншымі прычынамі). У Вярхоўным Савеце 13 скліканьня Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) была прадстаўленая ў працэнтных суадносінах да агульнай колькасьці дэпутатаў ня горш, чым БНФ у парлямэнце 12 скліканьня пасьля выбараў 1990 году (большасьць дэпутатаў будучай Апазыцыі БНФ далучыліся да Народнага фронту толькі пасьля пачатку першай сэсіі), а разам зь іншымі апазыцыйнымі дэпутатамі (так званымі „ незалежнымі”) дык была і значна большай. Аднак за адзінаццаць месяцаў існаваньня Вярхоўнага Савета 13 скліканьня
„дэмакраты” лібэральнага накірунку не вынесьлі ніводнай заканадаўчай прапановы, якая б была накіраваная на ўмацаваньне пазыцыяў беларускай мовы, разьвіцьцё нацыянальнай культуры ці захаваньне гістарычных каштоўнасьцяў. Наадварот – гэтыя дэпутаты прагаласавалі за прызнаньне вынікаў рэфэрэндуму 1995 году аб „ дзьвюхмоўі”, ліквідацыі бел-чырвона-белага сьцягу і „ Пагоні” як дзяржаўных сымбаляў і інтэграцыі з Расеяй. Натуральна, гэта адбывалася і пры аднадушнай падтрымцы камуністычнай фракцыі.Гэта ставіць пад сумнеў папулярную ў некаторых палітолягаў тэзу, што, маўляў, галоўнае – прывесьці да ўлады дэмакратаў, не істотна якіх, а яны ўжо гарантуюць адраджэньне нацыянальных каштоўнасьцяў. Не гарантуюць.© Сяргей Навумчык "Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988–1995)"