Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Июль 2025, 10:47:48
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Гісторыя штодзённай Гародні  (Прочитано 2890 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 18 Июнь 2012, 09:43:45 »

Пад час паседжання Гарадской Рады ў красавіку 1930 г. прадстаўнік сацыялістычнай фракцыі радны Браніслаў Кузьняк выступіў з патрабаваннем ўнесці ў пратакол паседжання сведчанне пра асабісты запыт адносна факта выкарыстання прэзідэнтам Гродна для службовых паездак у Беласток таксі. На ягоную думку, гэта яскравы прыклад “неадпаведнага выкарыстання грамадскіх фінансаў”. У адказ прэзідэнт запатрабаваў запратакаліраваць, што “абвінавачвання раднага Кузьняка не падыходзяць да таго, каб іх паважна разглядаць”, а “выдаткі на праезд аўтамабілем, пры значна меньшым часе падарожжы, не перавышаюць выдаткаў на цягнік разам з камандзіровачнымі”..

Яшчэ да дыскусіяй наконт фінансавых санкцый адносна Рачашэка - у студзені 1930 г., Гарадская Рада прыняла пастанову выпласціь “адшкадаванні” былому прэзідэнту К. Рагалевічу за нескарыстанны адпачынак ды службовыя выязды за ўласны кошт. Пікантнасць справы надаваў факт, што прэзідэнт сыйшоў з пасады яшчэ ў канцы 1927 г.

у складзе Гарадской Рады 1936 г. адным з галоўных “дзеячоў” быў Р.Палуян, які прасоўваў інтарэсы мясцовых шырокіх колаў грамадства (сябра фракцыі “Хрысціянскае кола”). Напрыклад, пры разглядзе бюджэта ён выказаўся за адкрыццё гарадской аптэкі, каб тым самым паспрыяць змяньшэнню коштаў на лекі. У адказ на рэпліку Стэмпнеўскага – самаго ўладальніка адной з цэнтральных аптэк у горадзе, пра тоё, што прыватныя аптэкары “вялікіх грошаў на сваёй працы не атрымліваюць”. Р.Палуян адказаў: “..агульна вядома, што некаторыя апцекары на сам рэч дасягнулі пэўных вынікаў, маючы ўласныя дамы, вілы і г.д.”  . Чарговы раз – ужо ў канцы 1936 г., пры абмяркаванні памераў заробка прэзідэнта, Р.Палуян, спасылаючыся на тое, што колькасць жыхароў Гродна не перакрочыла мяжы ў 50 тысяч, прапанаваш скарціць заробак прэзідэнта, які лічыўся ад колькасці насельніцтва, з 350 злотых да 200. Пры гэтым, ён заклікаў, каб Рада на практыцы стасавала прынцып “ашчаднасці”

Новым прэзідэнтам 9 лістапада 1933 г. стаў tymczasowy przelozony Gminy miasta Grodnа Казімір Сулістроўскі (Kazimierz Sulistrowski). У сваёй прамове, новы прэзідэнт асабліва падкрэсліў прыгажосць горада і яго адметнае мінулае. Асобна ён звярнуўся да прадстаўнікоў мясцовай прэсы з просьбаю... “каб прэса завельмі вострай і мелачнаю крытыкай не перашкаджала ў працы самаўрада”
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,096 секунд. Запросов: 20.