Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
17 Август 2025, 09:45:06
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re:  О себе, обществе, политике и стране.  (Прочитано 8222 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Уладзімір
Настоящий гродненец
****

Репутация: +3/-0
Offline Offline

Сообщений: 329


Просмотр профиля
« Ответ #0 : 02 Октябрь 2005, 14:11:26 »

Амэрыканскі Трэнтан сёньня бадай што можна назваць пабрацімам беларускай Горадні. Гэты горад са 100-тысячным насельніцтвам амаль у два разы саступае Горадні па колькасьці жыхароў, але шмат каго з гарадзенцаў ён вабіць чамусьці больш. Менавіта ў Трэнтане сёньня жыве шмат эмігрантаў з Горадні і Гарадзеншчыны. Новым эмігрантам дапамагаюць старэйшыя, хто прыехалі туды раней. Такім шляхам трапіла ў Трэнтан былая менская студэнтка, родам з Горадні, Ірына.

(Ірына: )”Сябра майго таты жыве тут ужо 8 гадоў, ён сустрэў мяне ў Нью-Ёрку, і я прыехала сюды. Калі я прыехала, я думала, што буду размаўляць толькі на ангельскай мове. Сябра майго бацькі пазнаёміў мяне зь іншымі людзьмі зь Беларусі і калі я спытала, адкуль яны, аказалася, што вельмі шмат людзей з Горадні”.

(Сурмач: )”І пераважна моладзь?”

(Ірына: )”Моладзь, якая прыехала нядаўна, і ёсьць старэйшыя людзі. Ёсьць такія, што працуюць часова, яны прыяжджаюць на заробкі, і праз 2-3 гады вяртаюцца дахаты”.

(Сурмач: ) “Кажуць, што там нават ёсьць цэлая вуліца беларуская, гэта сапраўды так?”

(Ірына: ) “Так, на вуліцы, дзе я жыву і на суседняй, калі ідзеш і бачыш белых людзей, яны альбо з Польшчы, або з Горадні. Калі пытаесься, адкуль яны, і яны кажуць, што зь Беларусі, дык я адразу кажу, што, пэўна, з Горадні. Людзі, якія тут жывуць даўно – 8 ці 10 гадоў, яны заўсёды (я ўспамінаю калі і я прыехала) пытаюцца: "А хто-небудзь у Горадні яшчэ застаўся?"

(Сурмач: ) “Так што Горадня перасяляецца ў Трэнтан?”

(Ірына: ) “Так, і ў ваколіцы Трэнтана”.

http://www.svaboda.org/articlesprograms/diaspora/2005/9/92D5C670-8D92-41FD-AB41-0BFB0DDCE0FB.html
« Последнее редактирование: 02 Октябрь 2005, 14:17:42 от vladimir » Записан

Значна лягчэй знайсьці памылку, чым ісьціну. Памылка ляжыць на паверхні і яе заўважаеш адразу, а ісьціна схавана ў глыбіне і ня ўсякі зможа адшукаць яе.
©Іаган Гётэ
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,067 секунд. Запросов: 20.