Сп. Зянон, як вы лічыце, чым выкліканая такая раптоўная зьмена кіраўніцтве КДБ?З. Пазьняк: Па-першае, гэта руцінная зьмена ворганаў дыктатуры. Там людзі не павінны доўга заседжвацца й так робіцца паўсюль: гэта рабіў Ленін, Сталін, а цяпер робіць Лукашэнка. Па-другое, трэба глядзець ні каго зьнялі, а каго паставілі, а паставілі генэрала, які большы беларусафоб, чым Сухарэнка, больш прымітыўны й больш інтэлектуальна недалёкі. З гэтага можна рабіць выснову, што прызначэньне Жадобіна невыпадковае. Яно зьвязанае з вынішчэньнем беларускай нацыі, так як і ўся палітыка.Задача КДБ – вынішчаць нашую нацыю.
КДБ ня ёсьць беларускай структурай, усе гэтыя зьмены адбываюцца ў выніку маскоўскай палітыкі. Лукашэнка тут адыгрывае чыста фармальную ролю.Калі прыняць вашую вэрсію пра ўплыў Масквы на гэтыя перастаноўкі, то якая мэта Крамлю ў прызначньні Жадобіна кіраўніком КДБ?З. Пазьняк: Масква ўбачыла, што сытуацыя, зь яе пункту гледжаньня, ня надта добрая: супраціўляецца моладзь, супраціўляецца народ. Зараз ідзе татальнае зьнішчэньне нацыянальнай культуры, архіваў, архітэктуры, помнікаў гісторыі й культуры. Гэта сыстэма распрацаваная расейскімі інтэлектуаламі, тыпу акадэміка Веліхава, які заклікае “сделать Чечню центром русской культуры”. Гэта ўзровень і аблічча “расейскай інтэлігенцыі”. На гэтае месца быў патрэбны больш жорсткі, безаглядны, больш ненавісны для Беларусі чалавек, які будзе больш энэргічна саджаць моладзь у турму без аніякай прычыны. Я нават ня выключаю, што пры такім чалавеку могуць быць арганізаваныя забойствы. Гэтыя людзі нічога іншага ня ўмеюць, яны для гэтага прызначаныя.
А як вы ставіцеся да вэрсіі, што гэтыя зьмены могуць мець прычыну ў супрацьстаяньні паміж КДБ і МУС? З. Пазьняк: Усе астатнія прычыны, тыпу “польскіх шпіёнаў”, зьнешніх фактараў, гэта другасныя прычыны, але таксама зручныя Маскве. Гэта чыста тактычны крок Крамлю. Склаўшы гэтыя прычыны ў адно было прынятае рашэньне зрабіць руцінныя перастаноўкі, якія робяцца ў машыне вынішчэньня беларускай нацыі.
Чаго можна чакаць ад новага кіраўніцтва КДБ, якім чынам зьменяцца мэтады дзейнасьці спэцслужбаў?З. Пазьняк: Тое, што зараз адбываецца на Беларусі, асабліва з моладзьдзю, гэта этнацыд, вайна зь дзецьмі. Агентура ў школах сочыць за дзецьмі, непаўнагадовымі, робіць даносы ў КДБ, на іх заводзяць крымінальныя справы, як зараз на Івана Шылу. Змагары за правы чалавека чамусьці гэтага ня бачаць. Гэтая палітыка правоў чалавека завяла Эўропу ў тупік і невядома куды яшчэ завядзе. Яны ня бачаць, што гэтая палітыка нам нарабіла. Ідзе шалёны наступ на беларускую нацыю, на культуру, на моладзь. Гэта можна параўнаць толькі з часам Мікалая І і сталіншчыны. Толькі тады ня было такіх сродкаў, якія ёсьць цяпер, асабліва сродкаў прапаганды. Зараз гэтую палітыку хочуць зрабіць яшчэ больш жорсткай і эфэктыўнай, таму й адбылася зьмена кіраўніцтва КДБ.
http://kaciarynka.livejournal.com/424433.html 