Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
21 Июль 2025, 00:02:52
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Для тых хто цікавіцца сваёй, незаслужана забытай гісторыяй – гісторыяй старажытн  (Прочитано 15889 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
britun
Почетный гродненец
*****

Репутация: +46/-2
Offline Offline

Сообщений: 1138

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 29 Январь 2012, 21:39:05 »

Прага ўлады панаваць над іншымі, навязаць свае погляды і свой парадак жыцця спрадвеку валодае людзьмі. Звярніце ўвагу – чыя ўлада, таго і мова. Дарэчы кажучы, усялякія акупацыі маюць за мэту перадусім знішчэнне роднай мовы мясцовага насельніцтва? Па прычыне адрозненняў у статусе рускіх і беларусаў у Расейскай імперыі, рускія ўсведамлялі сябе народнай асновай дзяржавы, у той час калі этнічная самасвядомасць беларусаў усяляк падаўлялася. Рускім надаваўся статус ”дзяржаўнага народа” (формула Александра ІІІ), галоўнага і аб’ядноўваючага народа імперыі. Галоўным правадніком такой палітыкі была праваслаўная царква. Гэтую думку актыўна выкарыстоўвалі і савецкія прапагандысты. Яна не знікла ў свядомасці расейцаў і да гэтага часу, таму яны так клапоцяцца аб захаванні рускай мовы і культуры ў іншых краінах. Звярніце ўвагу, як пасля развалу СССР руская меншасць амаль паўсюль бурліва пратэстуе супраць развіцця роднай мовы, адраджэнню нацыянальнай гісторыягрофіі і нацыянальнай свядомасці ў незалежных рэспубліках. Гэта відавочна сведчыць, што на гучныя пратэсты рускамоўную меншасць уздымае пачуццё пакрыўджанай нацыянальнай годнасці і памяць пра нядаўняе дамінаванне. Гэтае змаганне расейскай мовы за захоп душы беларусаў працягваецца і сёння. Як раней з царкоўнага амбона, так цяпер па радыё ды тэлебачанні, у тэатрах ды кінатэатрах, са старонак кніг і газет, з вуснаў настаўнікаў ды прафесараў яна грыміць штодзень, ад світання да змяркання ўсюды, дзе б ні стаяў ці сядзеў, ішоў ці ехаў, працаваў ці драмаў беларус. Сведчанне асіміляцыі натуральна бачыцца у тым, што беларусы, нават жывучы ў сваей краіне, лічыць сваей роднай мовай не мову свайго народа, а нейкую іншую і імкнуцца дасканала авалодаць і карыстацца чужой мовай і культурай. Такая бікультурнасць прыводзіць да пэўнага расколу ў свядомасці беларусаў, да парадоксаў у іх мысленні.  Амаль уся нацыя аказалася бязмоўнай, маючы цудоўную самабытную мову, якую дасведчаныя людзі лічаць адной з найпрыгажэйшых у славянскім свеце. А мы выракаемся яе, цураемся, вынішчаем і губім.  Але ці толькі... У мове гісторыя і лёс зямлі, філасофія і мараль народа, працоўнага чалавека. Таму, перш за усё трэба асэнсаваць той факт, што мова не проста этычная прымета, а асноўны элемент духоўнай культуры, фальклору, лiтаратуры, фiласофii, мастацтва, патрыятызма i г. д.
Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,1 секунд. Запросов: 20.