Уря!
Пашла вучыць тэксты...
стрёмна...
Не-а, наадварот!
Нараджаецца... традыцыя...
Палац.
Шчадроўка, калядная
Беларуская народная песьня
А ці дома, дома
Сам пан гаспадар
Сьвяты вечар добрым лю(дзям)
А калі ён дома
Хай выйдзе(я) на двор
Хай выйдзе(я) на двор
Зазірне ў шчэдры бор
Што(й) ў шчэдрым бару
Ды шуміць і гудзе
Ды шуміць і гудзе
Два раёчкі ляця(ць)
Першы раё(я)ча(о)к
Ён нясе гаршочак
Другі раё(я)ча(о)к
Ён нясе мядочак
Вы тужыце(це)
Ды сыноў жаніце
Сьвечкі сукайце
Ды дачок аддавайце
Шчадроўка, калядная
Беларуская народная песьня
За гарою каменою
Шчодры вечар Васілею
Ста(о)іць цэрква з трох верхамі
З трох верхамі з трох вокнамі
Першы вершык ясен месяц
Другі вершык ясна сонца
Трэці вершык сам Гаспоць Бог
Добавлено: 07 Январь 2012, 13:57:45
Яшчэ калядка:
На вашым двары Дрэва стаяла,
Раю-раіўся,Хрыстос нарадзіўся На вашым двары.
На тым дрэве Цісова краваць.
Раю-раіўся...
А ў той краваці Божая маці.
Раю-раіўся...
Божая маці Сына радзіла.
Раю-раіўся...
Сына радзіла, Раду радзіла.
Раю-раіўся...
Суяжджаліся Князі-баяры.
Раю-раіўся...
Суды судзілі, Раду радзілі.
Суды судзілі.— Чыім імём назваць?
Назвалі імём — Ісусам Хрыстом!