Гмм... У маім выпадку было так, што мову я ведаў больш-менш нават перад тым, як у школу пайшоў. Экзамэны, дарэчы, ў прынцыпе ня ў мацежы, яны самі па сабе і калі б мацеж не існавала, то яны б ўсё роўна былі. І гэта не выпускныя, а ўступныя экзамэны. Але гэта афтопік.
Цягнецца ўсё дабро 3 дні. Спачатку "польскі подставовы" - ўсё проста і банальна. Хто яго здасьць, той піша тэсты па спэцыяльнасьцях: матэматыка, гісторыя, гэаграфія, "польскі гуманістычны" і т.д. Гэта ў першы дзень. Потым дзень перапынку. На трэці дзень ёсьць вынікі і тыя хто прайшоў ідуць на суразмову. Па яе выніках ~22 чалавекі едзе вучыцца ў Ляхістан. Астатнія нэрвова пішуць апэляцыі.
Увогуле ўвесь працэс даволі нэрвовы, нават калі ты ўпэўнены ў сабе, бо шмат народу, які аб'ектыўна ня здольны прабіцца і шмат талковых людзей са слабымі нэрвамі. Яны ўсе стаяць, трасуцца, чытаюць нейкія канспэкты (позна ўжо), пацеюць і тым самым іх нэрвы перадаюцца таксама людзям упэўненым. А матулі-бабулі адмаўляюць пацеры

Што да зьместу экзамэнаў, то залежыць ад таго, хто дае тэсты (Лодзь, Люблін). З гісторыі (здаваў, то магу штосьці сказаць) тэст гэта зрэз ад Х да ХХ стст., але рэчы даволі вядомыя, трэба проста добра павучыць і здасі (ды ў залі дзе мы пісалі табліцы з датамі на сьцяне віселі)). Сама форма тэставая, скажам так, вельмі карысная для тых, хто здае. У польскім гуманістычным таксама тэст і яшчэ трэ напісаць сачыненьне, для мяне - самае простае і прыемнае)