Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Мінску пад эгідай UNESCO 19-20 чэрвеня 1997 г.
http://www.lingvo.minsk.by/mab/@book/BOOKS/Viartanne/V_04/V_04.htmСяргей БАГДАНОВIЧ (Магілёў) Папярэднія вынікі пошуку крыжа Ефрасінні Полацкай.
Незадоўга да вайны ўся калекцыя каштоўнасцей, у тым лiку i крыж, была перанесена ў пакой-сейф Магiлёўскага абкома партыi...
...Аднак самымi каштоўнымi для нас былi звесткi Пятра Харытонавiча Паддубскага, якi адгукнуўся на адзiн з нашых артыкулаў аб пошуку крыжа. На сустрэчы ён сцвярджаў, што менавіта яму дасталася пачэсная мiсiя выратавання магiлёўскiх скарбаў А было гэта, па яго словах, так.
Вайна застала чырвонаармейца Паддубскага ў Магiлёве, дзе ён служыў вадзiцелем. У самы гарачы момант баёў за горад яго выклікаў камендант Ваяводзiн i загадаў вывезцi нейкi каштоўны груз. Якi - не сказаў 13 лiпеня ён падагнаў да будынка абкома машыну, у кузаў якой людзi ў цывiльным пачалi загружаць клункi i мяшкi...
[highlight]...Да машыны Паддубскага далучылiся дзве палутаркi з банкаўскiмi каштоўнасцямi. А ў кабiну да яго сеў Панцеляймон Кандратавiч Панамарэнка, першы сакратар ЦК КП(б)Б, пасля чаго калона рушыла ў дарогу.[/highlight] Маршрут да Масквы быў вельмi c кладаны: часта бамбiлi варожыя самалёты. Але груз праз два днi быў дастаўлены ў расiйскую сталiцу ў упраўленне Чырвонай Армii, будынак якога размяшчаўся на Ленiнскiх гарах. Аб тым, што iменна ў гэты час яны выязджалi з горада, пацвердзiлі пазней у сваiх успамiнах Панамарэнка i Ваяводзiн. Як сведчаць архiўныя матэрыялы, дазваляла гэта зрабiць i аператыўная абстаноўка на фронце 13-15 лiпеня...
[highlight]...Такiм чынам, з пэўнай доляй упэўненасцi можна сказаць, што Магiлёўскi збор у пачатку вайны знайшоў свой прытулак у Маскве...[/highlight]