[highlight]Максім Багдановіч
Цёплы вечар, ціхі вечар...
Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог,
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не курыцца светлы пыл усцяж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расцвілі.
Знічка коціцца агністаю слязой,
Прашумела мякка скрыдламі сава,
Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расце трава.[/highlight]
http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2007/05/e9677c42-489b-4b2a-a9a8-0cc0b38e980e.htmlРазьвітаньне з Уладзем Каткоўскім на “Свабодзе”.
Усе, хто ведаў Уладзю асабіста або праз сеціва, могуць прыйсьці разьвітацца зь ім у суботу, 2-га чэрвеня, да 15-00 гадзін па адрасе: г.Менск, вул.Шаранговіча, д. 52 кв.161. А 15-ай гадзіне жалобная працэсія накіруецца на могілкі Пятроўшчына (скрыжаваньне вул.Чыгуначнай і пр.Дзяржынскага), дзе адбудзецца пахаваньне.