Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
11 Август 2025, 17:14:43
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 17 18 20 21 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 407792 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
mchy
Почетный гродненец
*****

Репутация: +273/-123
Offline Offline

Предупреждения: забанен на неделю
Пол: Мужской
Сообщений: 2027

Просмотр профиля
« Ответ #540 : 11 Май 2007, 11:50:36 »

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/5/DC445961-FA71-4959-BADB-22519D3609E4.html

У 1937-ым па ўсёй Беларусі гарэлі кнігі

Аляксандар Лукашук, Прага

10 гадоў таму – у 1997 годзе – у Менску выйшла кніга Аляксандра Лукашука "За кіпучай чэкісцкай работай". Адзін з разьдзелаў кнігі называўся "Гарыць мова". Чаму так называўся гэты разьдзел?

Гэты разьдзел быў прысьвечаны загаду №33 арганізацыі, якая называлася “Галоўліт БССР”. гэты загад выйшаў 3 чэрвеня 1937 году і называўся “Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэкаў грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю”. Гэта быў вельмі зьмястоўны загад, ён заняў 111 старонак.

Я працытую - што дакладна прадпісвала гэтая інструкцыя рабіць зь “непажаданымі” кнігамі ў Беларусі: “Рабіць зьнішчэньне шляхам пропуску праз рэзальныя машыны друкарняў. Макулятуру ў дробна парэзаным выглядзе здаваць ва ўтыль. У райцэнтрах, дзе ў друкарнях няма рэзальных машынаў, прынятую літаратуру спальваць з адзнакай на акце спаленьня”.

Альфабэтны сьпіс выдадзеных у Беларусі кніг, якія прадпісвалася спаліць паводле гэтага загаду, займаў 12 старонак і налічваў 421 пазыцыю. Хоць насамрэч выданьняў і твораў, якія належала спапяліць, было ў некалькі разоў болей. Рэч у тым, што супраць 53 прозьвішчаў у гэтым сьпісе стаіць ня назва кнігі, а запіс “усе кнігі”. Як правіла, іх аўтары ўжо раней прайшлі па сьпісах, якія складаліся ў НКВД.

Для прыкладу: сярод прысуджаных да спаленьня – кнігі Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, паэма “Тарас на Парнасе”, раманы, апавяданьні, п'есы... Ёсьць і кур'ёзы – напрыклад, прадпісвалася канфіскаваць Сталінавы “Пытаньні ленінізму”, мабыць, таму, што арыштавалі перакладчыка.

Асаблівая катэгорыя асуджаных на агонь – слоўнікі і даведнікі, граматыкі, лемантары, чытанкі, падручнікі, навучальныя дапаможнікі, дыялектныя зборнікі, мовазнаўчыя працы, створаныя ў эпоху беларусізацыі. Фактычна палілі мову...
Записан

Страниц  : 1 ... 17 18 20 21 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,082 секунд. Запросов: 20.