Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
11 Август 2025, 13:12:51
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 16 17 19 20 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 407706 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #510 : 25 Апрель 2007, 11:07:58 »

Загад  Галоўліта  СССР

Аб абмежаваннях для друку звестак, звязаных з аварыяй на блоку  № 4 Чарнобыльскай  АЭС (ЧАЭС)"

У далейшым да асобнага ўказання пры кантролі матэрыялаў, звязаных з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС, забараняецца публікаваць звесткі:
1)    што раскрываюць прычыны аварыі на блоку № 4 ЧАЭС;
2)     поўныя дадзеныя аб характары разбурэнняў і аб'ёмах пашкоджанняў абсталявання і сістэм энэргаблока і АЭС;
3)     аб велічынях і саставу сумесі, выкінутай у час аварыі;
4)      зводныя дадзеныя аб радыяцыйным становішчы, якія ўтрымліваюць характарыстыку забруджвання ў памяшканнях АЭС і ў трыццацікіламетровай зоне;
5)     аб выніках вымярэння ў цэлым па краіне, рэспубліцы, вобласці і асобных вымярэннях радыяцыйнага становішча і ізатопнага саставу глебы, вады і да т.п.;
6)        зводныя дадзеныя аб радыёактыўным забруджванні навакольнага асяроддзя, харчовых прадуктаў і кармоў, якое пераважае гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі;
7)       што наносяцца на тапаграфічныя карты аб радыяцыйным становішчы па раёнах забруджвання;
Крутой     зводныя дадзеныя аб маштабах дэзактывацыйных работ па ліквідацыі вьнікаў аварыі, а таксама работ па захаванні радыяцыйна-небяспечных элементаў;
9)      аб новых эфектыўных сродках і метадах дэзактывацыі;
10)  аб санітарна-гігіенічнай ацэнцы сістэм збору, перапрацоўкі, абясшкоджвання і захавання радыяцыйна-небяспечных элементаў;
11)     аб стане актыўнай зоны рэактара, якія раскрываюць магчымасць пранікнення цеплавылучальных фрагментаў пад фундаментную пліту, пападання радыёактыўнасці ў ваданосныя слаі, небяспечныя віды радыёнуклідаў у навакольнае асяроддзе і да т.п.;
12)     аб ступені паражэння людзей на АЭС у спалучэнні са звесткамі аб характары іх дзейнасці і асаблівасцях аварыі;
13)     зводныя дадзеныя па абпраменьванні персаналу станцыі, рамонтнага персаналу прыцягнутых арганізацый і насельніцтва;
14)     абагульненыя дадзеныя аб захворванні ўсімі формамі прамянёвай хваробы людзей, якія падвергліся ўздзеянню ў перыяд аварыі і ліквідацыі яе вынікаў;
15)   аб масавых атручваннях і эпідэмічных захворваннях, звязаных з аварыяй;
16)     аб выніках лячэння новымі метадамі ці сродкамі прамянёвай хваробы;
17)    аб выніках лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, звязаных з аварыяй;
18)    зводныя дадзеныя аб экалагічных ацэнках вынікаў аварыі;
19)   што паказваюць канкрэтныя тэхнічныя рашэнні па кансервацыі блока № 4 ЧАЭС, а таксама аб аднаўленчых работах на блоках №1, 2, 3;
20)     што раскрываюць планавыя ці справаздачныя дадзеныя аб аб'ёмах дзяржаўных капітальных укладанняў на кансервацыю блока № 4 ЧАЭС;
21)  што раскрываюць планавыя ці справаздачныя дадзеныя аб аб'ёмах будаўніча-мантажных работ па дзяржаўных капітальных укладаннях на кансервацыю блока № 4 ЧАЭС;
22)    зводныя дадзеныя, якія характарызуюць стан будаўніча-мантажных работ па кансервацыі блока № 4 ЧАЭС;
23)  аб фондзе зарплаты па падраднай дзейнасці ў капітальным будаўніцтве ўпраўлення будаўніцтва № 605 і зводныя дадзеныя аб колькасці работнікаў гэтага ўпраўлення;
24)    аб колькасці работнікаў, якія прыцягнуты для работы ва ўмовах павышанага ўзроўню радыяцыйнага выпраменьвання;
25)   зводныя дадзеныя аб найменаваннях арганізацый, іх ведамаснай прыналежнасці, колькасным саставе работнікаў, прыцягнутых да работ па ліквідацыі вынікаў аварыі;
26)    аб новых навуковых распрацоўках, метадах і тэхнічных рашэннях, якія прыменены ў ходзе работ па ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС - без згоды Урадавай камісіі.

Спасылацца на гэты загад і знаёміць з ім рэдакцыйна-выдавецкіх работнікаў забараняецца.

Першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення Н. П. ЗОРЫН
ліпень 1986 г., г Москва
Записан
Страниц  : 1 ... 16 17 19 20 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,068 секунд. Запросов: 20.