http://kamunikat.net.iig.pl/www/czasopisy/arche/2006-09/09-trusau.htmУсё нагадвала ваенны пераварот
... Трэба сказаць, што пасля заявы Пазьняка зала разгубілася. Дзякуючы галадоўцы, мы адразу выйгралі, бо з унесеных прэзідэнтам 4 пытанняў на рэферэндум пры галасаванні прайшло толькі адно – адносна інтэграцыі з Расіяй. Потым іншыя пытанні не ставіліся на галасаванне. Атрымлівалася, што рэферэндум адбудзецца, але толькі па адным пытанні...
...Мы бачылі, што насупраць свяціліся вокны ў будынку ўрада – там сядзелі Лукашэнка з камандай...
...недзе а 9-й гадзіне вечара да нас прыйшлі вайскоўцы і заявілі, што будынак замінаваны. На чале гэтай не дужа вялікай групы быў афіцэр, мабыць, палкоўнік ці падпалкоўнік. Яны хацелі нас выдаліць, бо збіраліся шукаць міну. Мы адказалі: «Што ж, шукайце, а мы з залы не пойдзем». Яны хадзілі-хадзілі, шукалі-шукалі, але ніякай міны не знайшлі, што і засведчылі ў адпаведным акце...
[highlight]...Усе далейшыя падзеі здымаліся на дзве відэакамеры з розных балконаў. Я гэта дакладна бачыў. Лукашэнка потым абяцаў паказаць запісы, але і дасюль не паказаў...
...Існаваў закон, паводле якога забаранялася заходзіць у ВС са зброяй, а тым больш выганяць адтуль дэпутатаў. А яны ўжо стаялі напагатоў са зброяй у будынку парламента. Я параўноўваю гэта з фашысцкім пераваротам Мусаліні. У гісторыі Еўропы дэпутатаў білі ў двух парламентах: у Рыме, а цяпер у Менску. Праўда, быў яшчэ расстрэл у Арменіі...
...З самай раніцы Дом урада на плошчы Незалежнасці ачапілі ўнутраныя войскі. Нам давялося сілай прарывацца ў залу пасяджэнняў ВС. Міліцыянты тлумачылі, што ім загадана нас не пускаць. Не пускалі нават генеральнага пракурора В. Шаладонава...
...мы ўбачылі, што будынак ВС аточаны ўнутранымі войскамі. Я ўпершыню пабачыў шчыты, маскі, машыны. Усё нагадвала ваенны пераварот з тымі атрыбутамі, якія потым зрабіліся звычайнай з’явай...
...Пазней адбылася славутая сесія, на якой напалоханыя дэпутаты ўхвалілі ўсе пытанні, вынесеныя прэзідэнтам на рэферэндум...
...Пасля красавіцкай галадоўкі ў Беларусі перастаў дзейнічаць закон, пачалася моцная рэакцыя. Кожны дзень кагосьці звальнялі, а Адміністрацыя прэзідэнта паціху-патроху прыбірала ўсю ўладу ў свае рукі. Пасля гэтага перавароту стала зразумела: рэфармацыя скончылася, пачалася контррэфармацыя.[/highlight]