Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
03 Август 2025, 20:43:19
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 405331 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #330 : 18 Февраль 2007, 11:45:44 »

У моўным плане нашу дзяржаўную сістэму ніяк нельга назваць беларускай з'явай. У моц гэтага ўсё менш дапасоўваецца да яе і наша сучаснае грамадскае жыццё. Практычна няма аніякіх спадзяванняў на захаванне беларускай этнічнай існасці пры такой нацыянальнай палітыцы дзяржавы. Суровая рэчаіснасць не дазваляе нацыянальна-самасвядомым беларусам бяздзейнічаць, спачываць на лаўрах. Наш гістарычны абавязак рана ці позна стварыць  беларускамоўную ўладу. Толькі не праз рэвалюцыю   (братазабойчых войнаў нам пад завязку хапіла!), а дэмакратычным шляхам. Трэба нацыянальна выхоўваць народ, бо дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ніколі не зоймуцца гэтай праблемай. Разбудзіць яго ад летаргічнага сну паспрыяюць і характэрныя на сёння ўсёй сусветнай цывілізацыі прагрэсіўныя рухі па захаванні культурна - моўнай разнастайнасці на планеце Зямля.
У гэтай святой справе на нашым баку будзе заўжды стаяць такая аўтарытэтная міжнародная арганізацыя, як ЮНЭСКА. Абвешчаны ў канцы 2002 года Генеральнай Асамблеяй ААН дзень 21 траўня Сусветным днём культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця павінен стаць для нацыянальна-самасвядомых колаў беларускага народа важнай нагодай для мабілізацыі сіл на пераадоленне цяжкіх наступстваў культурна-моўнай русіфікацыі. Не верыцца, што ў час, калі сусветная цывілізацыя так рашуча выступае за захаванне культурнай разнастайнасці народаў, беларусы прыцягнуць салодкую, бесклапотную спячку і будуць задавальняцца незайздроснаю роляю служыць этнічным гноем для суседняга народа.

                                                         Доктар гістарычных навук  Леанід  Лыч


Газета “Наша Слова” №44 (730)  ад 16 лістапада 2005 г.
Газета “Наша Слова” №45 (731)  ад 23 лістапада 2005 г.
Газета “Наша Слова” №46 (732)  ад 30 лістапада 2005 г.
Газета “Наша Слова” №47 (733)  ад 07 снежня 2005 г.
Записан
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,07 секунд. Запросов: 20.