Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
11 Август 2025, 14:44:08
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 63 64 66 67 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 407747 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #1920 : 31 Март 2010, 19:57:41 »

Такія звароты ў камітэт правоў чалавека ААН вельмі цэнныя і будуць выкарыстоўвацца ў далейшым на Мінскім судовым працэсе...

http://www.svaboda.org/content/article/1995907.html
Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў скаргу берасьцейскага актывіста.

У Камітэце правоў чалавека ААН зарэгістраваная скарга берасьцейскага актывіста Партыі БНФ Сяргея Лазенкі.
Як падае БелаПАН, са спасылкай на праваабаронцу Рамана Кісляка, Лазенка дабіваецца прызнаньня парушэньня сваіх грамадзянскіх правоў у выніку затрыманьня і прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці.

Актывіст быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Берасьці 19 жніўня 2007 году падчас удзелу ў адкрытым пасяджэньні савета гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ. Падчас пасяджэньня праходзіла сустрэча з палітыкам Паўлам Севярынцам і прэзэнтацыя яго кнігі "Лісты зь лесу".

7 верасьня 2007 году суд Маскоўскага раёну Берасьця прызнаў Лазенку вінаватым па ч. 1 арт. 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (удзел у правядзеньні несанкцыянаванага мерапрыемства) і аштрафаваў на дзьве базавыя велічыні (62 тыс. рублёў). Рашэньне суду на працягу доўгага часу актывіст апазыцыі беспасьпяхова абскарджваў у вышэйшых судовых інстанцыях.

"Прыцягненьне да адказнасьці члена Партыі БНФ за ўдзел у сходзе яго партыі выглядае абсурдна, — пракамэнтаваў абаронца. — Не ўяўляю, як дзяржава зможа абгрунтаваць такое неправамернае абмежаваньне права на мірныя сходы. Я ўпэўнены, Камітэт ААН прызнае, што правы Лазенкі былі парушаны".


Добавлено: 31 Март 2010, 22:50:55
http://www.svaboda.org/content/article/1999119.html
Камітэт ААН абураны сьмяротнымі пакараньнямі ў Беларусі.

Камітэт ААН у пытаньнях правоў чалавека выказаў абурэньне ў сувязі з пакараньнем сьмерцю двух людзей, чые скаргі знаходзіліся на разглядзе камітэту.

Камітэт ААН у пытаньнях правоў чалавека падкрэсьлівае, што, выканаўшы сьмяротныя прысуды ў дачыненьні да асобаў, чые скаргі знаходзіліся на разглядзе ў камітэце, Беларусь “сур’ёзна парушыла” падпісаныя ў рамках ААН пагадненьні.

Як вядома, у сакавіку ў Беларусі былі расстраляныя асуджаныя летась да найвышэйшай меры пакараньня 25-гадовы Андрэй Жук і 30-гадовы Васіль Юзяпчук
« Последнее редактирование: 31 Март 2010, 23:53:28 от enn » Записан
Страниц  : 1 ... 63 64 66 67 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,125 секунд. Запросов: 20.