Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
01 Август 2025, 18:12:42
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 404968 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #90 : 18 Октябрь 2006, 22:19:48 »

http://www.nn.by

Улады працягваюць рыхтаваць закрыцьцё «Нашай Нівы»
У красавіку г.г. газэта «Наша Ніва» атрымала ліст за подпісам намесьніка старшыні Менскага гарвыканкаму М.Ціцянкова ад 10.04.2006, у якім гаварылася, што «разьмяшчэньне газэты «Наша Ніва» ў горадзе Менску немэтазгоднае». На накіраваную ў гарвыканкам скаргу газэта адказу не атрымала.
Варта адзначыць, што Закон аб друку і іншых сродках масавай шфармацыі не прадугледжвае ўзгадненьня разьмяшчэньня выданьняў зь мясцовымі       выканаўчымі органамі. Акрамя таго, заканадаўства не ўтрымлівае паняцьця «мэтазгоднасьці». Таму юрыдычна ўсё гэта не вытрымлівае крытыкі. Тым ня менш, пачынаючы з таго часу, пачаліся мытарствы газэты.
Дагавор на арэнду офісу газэтай быў разарваны арэндадаўцам. Выдавец газэты знаходзіў новы офіс, але, як толькі інфармацыя пра новы адрас разьмяшчэньня газэты падавалася, у адпаведнасьці  з заканадаўствам, у Міністэрства інфармацыі і ўпраўленьне юстыцыі Менскага гарвыканкаму, на працягу лічаных дзён і новы арэндадаўца без тлумачэньня прычынаў разрываў толькі што зактючаны дагавор арэнды.
Гэтая сытуацыя паўтарылася ўжо чатыры разы з арэндадаўцамі розных формаў уласнасьці. Кожнаму ясна, хто прымушаў іх у паніцы разрываць выгадныя дамовы.
Адсутнасьць юрыдычнага адрасу дае падставу для адкліканьня пасьведчання аб рэгістрацыі газэты. Усе ганеньні «Нашай Нівы» сёлета даюць падставу меркаваць, што ўлады працягваюць рыхтаваць закрыцьцё газэты.
Няхай уціск беларускай мовы і культуры мацней згуртуе нас усіх, тых, што гавораць, і тых, што маўчаць, вакол гэтых найбольшых нацыянальных каштоўнасьцяў.
Записан
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,078 секунд. Запросов: 20.