И вообще, по достоверной информации теперь, кто умирает от пневмонии даже запрещено вскрывать. Обязали сжигать , а также хоронить только в закрытых гробах. и это типо не совсем грипп, а ЛЕГОЧНАЯ ЧУМА. Берегитесь сами и всех своих близких. Были в Минске в пятницу и там до сих пор (даже в ресторане) видели людей в масках. Всетаки что-то тут не так. От нас все скрывают. Знаете ни в одной больнице за всю ее историю специально для пневмоний не перепрофилировали еще два отделения. По-этому ЕСТЬ ВОПРОСЫ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Слухайце, нейкі X-Files атрымліваецца: The Truth is Out There! Давайце шчэ закранем праблему 2012 году, плянэту Нібіру, рэптылоідаў і шчыльнымі радамі выправімся ў кірунку вул. Шчорса - тамака будзе багата суразмоўцаў.
Калі шчыра, то ўсе гэтыя панічныя настроі вельмі шкодныя, бо маюць пад сабою не цьвярозы розум і здаровы глузд, а нешта ірацыянальнае, падсьвядомаснае, нават жывёльнае - яскравы прыклад калі ўсе бараны скочуць у бяздоньне. Само слова "паніка" паходзіць ад імя старажытнагрэцкага бога Пана, які быў богам-валадаром статкаў (слога Πάν зьвязваюць з грэц. πάω - пасьвіць). Менавіта ў натоўпе паніка праяўляецца ва ўсёй сваёй моцы і прыводзіць да шматлікіх ахвяраў. Падчас вайны яе выкарыстоўваюць як псыхалягічную зброю з мэтай дэмаралізаваць ворага.
Зразумела, што эпідэмічны парог значна перавышаны ад штогадовага ўзроўню, але ж гэта не падстава, каб на кожным рагу крычэць, што гэта чума ці эбала ці нешта падобнага кшталту. Уся небясьпека любой хваробы крыецца ў ейнай летальнасьці і наступствах. Чаму ніхто не крычыць у нас кожнага году колькі чалавек памерла ад тубэркулёзу, гепатыту, анка-захворваньняў і той жа пнэўманіі, і калі закранулі тэму, то і суіцыдаў, дзіцячай сьмяротнасьці? У нас гэтыя паказьнікі досыць вялікія - але ж ніхто не крычыць, грамадзтву гэта не цікава, яму толькі байкі розныя падавай! Адказ, я лічу, просты - гэтым разам запусьцілі паніку, перадусім у суседняй Украіне, зь якой гэта псыхалягічная хвароба, больш небясьпечная за любую іншую, пасунулася шырэй, не абмінула і нас.
Трэба мець моцны дух, здаровы скепсыс, мець імпэт да жыцьця і не займацца дзейнасьцю, якая нясе нэгатыўныя праявы (у тым ліку разпаўсюджваць панічныя настроі)! Пры любой небясьпецы - паніка забівае, але не ратуе!