Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
14 Август 2025, 00:06:48
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 3 5 6 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Выкладаньне гісторыі Беларусі па-расейску  (Прочитано 23738 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #90 : 24 Сентябрь 2006, 10:58:19 »

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=3768

Чаргінец на адрас школьніка, што патрабаваў выкладаньня гісторыі па-беларуску: «Ублюдак»

Першаверасьнёўская акцыя на плошчы Якуба Коласа з «катаваньнем» падручніка з гісторыі Беларусі выклікала нэрвовую рэакцыю ўладаў. Сюжэт з камэнтарамі Мікалая Чаргінца БТ паказала некалькі разоў. У ім М.Чаргінец, стоячы на плошчы Якуба Коласа, распавядае пра тое, што тут у часе вайны немцы катавалі партызанаў і падпольшчыкаў. «Тут стаялі немцы у наваксаваных, памятаю, ботах, – (сп.Чаргінец нарадзіўся 17 кастрычніка 1937 г.) прыгадвае ён. – І паліцыянты нашыя з павязкамі чырвона-бела-чырвонымі». І тут жа праводзіць паралель з акцыяй 1 верасьня. «Гэта выпадак звышжорсткі, звышсвалачны, звышздрадніцкі. На гэтым сьвятым месцы, дзе пралівалі кроў нашы грамадзяне, адчуваючы несправядлівасьць, ізноў была ўсталяваная шыбеніца». Далей старшыня «правільнага» пісьменьніцкага саюзу, не шкадуючы выразаў кшталту «сукін сын», «ублюдак», прадэманстраваў не абы якое веданьне сусьветнай гісторыі:

«Малойчык, на ім, канечне, была павязка бел-чырвона- белая, ён прыкрыў свой твар, маючы вялікі вопыт, балахонам ку-клукс-кланаўца. І што ж ён зрабіў? Усталяваў тут шыбеніцу і павесіў на ёй падручнік з гісторыі Беларусі. Навошта? Нездарма на ім гэты балахон. У гісторыі кнігі ўжо палілі ў фашысцкай Германіі. А гэты прыйшоў, ублюдак, усталяваў шыбеніцу».

Нагадаем, што 1 верасьня на плошчы Якуба Коласа была праведзеная акцыя на знак пратэсту супраць выкладаньня гісторыі Беларусі па-расейску. Малады чалавек, апрануты ў чырвона-зялёную вопратку, сымбалізаваў сабою ката. У ролі ахвяры выступіў імправізаваны падручнік з гісторыі Беларусі – дысцыпліна, якую ў хуткім часе маюць перакласьці на расейскую мову.

Сямён Печанко
« Последнее редактирование: 24 Сентябрь 2006, 10:59:12 от enn » Записан
Страниц  : 1 2 3 5 6 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,103 секунд. Запросов: 20.