http://www.svaboda.org/content/article/1803795.htmlПраз Лукашэнку кароваў не пусьцілі на пашу.20 жніўня Аляксандар Лукашэнка наведае Талачынскі раён Віцебскай вобласьці. Грамадзкі актывіст Мікалай Пятрушэнка падае сцэны з жыцьця свайго горада напярэдадні візыту кіраўніка дзяржавы:
“Непадалёк ад будынку райвыканкаму праходзіў мужык. Патэлефанаваў сваёй жонцы, што забыўся выключыць газавую пліту. Да яго адразу падышлі двое ў цывільным. Кажуць: “Спыніце перамовы!”
Міліцыянты загадалі зачыніць усе форткі і зашторыць усе вокны на цэнтральных вуліцах. Сказалі, каб людзі не высоўваліся.
Загадалі таксама лішні раз па вуліцах не хадзіць.
Паштарка, якая разносіла газэты, вырашыла пацікавіцца ў пэнсіянэркі, як жыцьцё. Адразу падышлі людзі ў цывільным з загадам: “Праходзьце, не затрымлівайцеся”. Усё тлумачаць захадамі бясьпекі.
Паводле маёй інфармацыі, у Талочын нагналі болей за дзьве сотні супрацоўнікаў міліцыі і спэцслужбаў: з Воршы, Віцебску, Дуброўны.
Усю ноч на палях вакол райцэнтру працавалі камбайны, убіралі збожжа.
Усю ноч асфальтавалі вуліцы, падмяталі паўсюль.
Карова жыхаркі Талачына Зоі Сьцяпанавай сёньня стаіць у хляве. Улады загадалі не выганяць каровы на пашу.
Усе банкі і крамы не працуюць.
Каментары:
Імя:: Браніслаў Горад:: Менск
З абломанымi крыламi свабода
Памеркла, як за хмарамi зара;
Няволя беларускага народа
Ёсць воля беларускага цара.