Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
10 Август 2025, 11:52:19
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Памёр Вялікі Змагар за Волю Беларусі  (Прочитано 9328 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 23 Май 2006, 02:01:57 »

Гаворыць сябра Партыі БНФ, былы кіраўнік перадвыбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча, Хрыстафор Жаляпаў:

“Незалежнасьць ды свабода дасягаюцца канкрэтнымі справамі канкрэтных людзей. Уладзімер Плешчанка абраў уласны шлях – свае мэтады барацьбы і свае мэтады працы. І ён выканаў усё, што было яму наканавана лёсам, не пашкадаваўшы на гэта самага дарагога, што ёсьць у чалавека – свайго жыцьця. І таму мы заўсёды будзем памятаць і шанаваць гэтага чалавека. Кожны, хто ёсьць прыхільнікам незалежнасьці і свабоды, абірае свой шлях, і складаньне такіх во шляхоў прывядзе да таго выніку, якога мы дамагаемся!”


Слова памяці пра Уладзімера Плешчанку лідэра Кансэрватыўна-Хрысьцяінскай партыі БНФ Зянона Пазьняка.

(Пазьняк:) "Гэта вялікая страта для нас, для Народнага Фронту, і для Беларусі. Уладзімер Плешчанка быў сапраўдны змагар, які паказаў, як можна невялікімі сіламі рабіць шмат. Ён даў прыклад, як бараніць гонар Беларусі, як можа адзін чалавек паставіць сябе ў барацьбе. Гэта была Асоба. Ягоны мэтад змаганьня быў найбольш блізкі да мэтаду Гандзі. Ён ня меў маёмасьці, і кожны дзень з невялікай групай людзей ён ехаў Віцебск, раздаваў беларускую літаратуру, газэты, фронтаўскія ўлёткі, пад бел-чырвона-белым сьцягам, з адпаведнымі лёзунгамі.

І ён прымусіў сябе паважаць, да яго людзі ішлі раіцца, пагаварыць. На яго кідаліся правакатары, але ён быў заўсёды вытрыманы і спакойны. Гэта ня быў чалавек экзальтаваны, ён не даваў сябе справакаваць. На яго навесілі мільёны штрафаў, яго дзясяткі разоў арыштоўвалі, аднойчы ён праседзеў амаль паўгады ў камэры па падазрэньню, якое не даказалі. І ён не зламаўся, будучы інвалідам па сардэчнай хваробе. Плешчанка застаецца ў гісторыі беларускай барацьбы, ў гісторыі беларускага сьцягу ( бо ён уваходзіў у групу Мірона). Памяць пра Плешчанку для нас будзе як прыклад, прыклад вялікага беларуса, сур'езнага і сумленнага змагара. Прыклад таго, як можна, маючы толькі моцны дух і шчырае сэрца, дапамагчы Беларусі."
Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,114 секунд. Запросов: 20.