http://www.svaboda.org/content/Article/1294444.htmlЧаму апазыцыянэры трапляюць у экстрэмальныя сытуацыі?
...Напярэдадні выбараў моладзевы актывіст Артур Фінькевіч на прыватным аўтамабілі вяртаўся з Горадні, дзе з калегамі па “Маладым фронце” абмяркоўваў будучы мітынг пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. На шашы пад Шчучынам раптам адвалілася кола, аўтамабіль вынесла з дарогі, ён тройчы перакуліўся. Аднак Фінькевіч і пасажыры цудам засталіся жывыя — атрымалі толькі драпіны. Артур мяркуе, што гэта была дывэрсія, бо напярэдадні машыну рамантавалі і ён сам бачыў, як прыкручвалі колы...
...Але актывіст Аляксей Кавалец, які з 2006 году суправаджае лідэра руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча ў паездках па краіне, згадвае яшчэ адзін выпадак. Ён катэгарычна ня згодны з тым, што ў іхнім аўтамабілі ніты на пярэднім коле адкруціліся “самі”.
“Гэта было вось сёлета. Паехалі ў Віцебск на суд над актывісткай Кацярынай Салаўёвай, якую выключылі з унівэрсытэту. Выправіліся рана, у аўтамабілі было поўна людзей, і на дарозе хутка пачулі, што нешта там боўтаецца. Выйшлі паглядзець, а ўсе ніты паадкручваныя. Між тым яшчэ ўвечары напярэдадні на гэтым аўтамабілі езьдзілі і ўсё было добра. Канечне, адкруцілі наўмысна, што яшчэ?”...
...Аляксандар Скрабец таксама мог бы распавесьці гісторыю пра кола аўтамабіля свайго брата, былога дэпутата Сяргея Скрабца, якое адвалілася падчас паездкі на сустрэчу з выбарцамі. Ні раней, ні пазьней такога з гэтым аўтамабілем не здаралася...
...Кола размовы зноў вяртае нас да адкручаных нітоў у аўтамабілях палітыкаў. Зь лідэрам АГП Анатолем Лябедзькам такое здаралася двойчы. Год таму — у сумеснай паездцы з кіраўніком КПБ Сяргеем Калякіным, а яшчэ раней, калі выехаў на прыватным аўтамабілі з дому. “На невялікай хуткасьці раптам адзін за адным пасыпаліся ніты на коле — як адрэзала”, — згадвае Анатоль Лябедзька...