"Запад не осознаёт «железной хватки» России, совершая фатальные ошибки" — германский Focus.
Артыкул мае зусім іншую афарбоўку, чым табе тут тандэцыёзна прыпаднеслі ў перакладзе з нямецкай. Я не палянаваўся і пачытаў арыгінал (добра, што па нямецкай мове я меў пяцёрку).
Па-першае, назва артыкулу перакладзена патэтычна. У арыгіналае артыкул азаглаўлены так: Wegen Putins eisernem Russland machen wir einige historische Denkfehler.
З-за жалезнай Расіі Пуціна мы робім некаторыя гістарычныя памылкі ў мысленні.
Па-другое, даецца параўнаўчы аналіз паміж двумя і імперыялістычнымі дзяржавамі - Прусіяй і Расіяй.
Па-трэцяе, на падставе гэтага аналізу робіцца прамежная выснова, што Рассія не знікне з мапы, як гэта здарылася з Прусіяй.
Па-чацвёртае, Захад падвяргаецца крытыцы за сваю нерашучасць і бяздзейнасць.
І па-пятае і самае, на маю думку, галоўнае, тое, што ў тваім прыведзеным тут перакладзе я не ўбачыў - гэта словы Ісаака Рабіна:
„Verhandlung führen, als gäbe es keinen Terror, und den Terror bekämpfen, als gäbe es keine Verhandlung.“
«Вядзі перамовы так, быццам тэрору не было, і змагайся з тэрорам, як быццам перамоваў не было».На думку аўтара артыкулу гэта павінна стаць "дарожнай картай" у правядзенні Захадам знешняй палітыкі адносна пуцінскай Расіі.
Кароча, звычайны артыкул на палітычную тэму, якіх дахера пішуць у заходняй прэсе, і якія рускамірная прапаганда перакручвае на свой лад.
З.Ы. Фразы
Миссия России — не только хранить историю, но творить её, як і некаторых іншых, у арыгінальным тэксце ўвогуле
няма. Яе прыдумалі перакладчыкі, каб узмоцніць ідыялагічнае уздзеянне на неакрэпшыя, як твая, галовы.