Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
06 Июнь 2024, 14:19:56
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 24 25 27 28 ... 84 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь - наша айчына  (Прочитано 121690 раз)
Pczaljar и 1 Гость смотрят эту тему.
VLADMIH
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +81/-12
Offline Offline

Сообщений: 4259

Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #750 : 01 Январь 2023, 19:14:14 »

 Шаноўныя беларусы і беларускі. Усе тыя, хто разам з намі змагаецца супраць расійскай агрэсіі ва Украіне і ўсе, хто на выгнанні з нашай роднай Беларусі. Усе, каго лёс занёс у розныя куткі свету, і ўсе, хто працягвае жыць пад прыгнётам дыктатуры. Усе, хто ў поўнай меры адчувае яе катаванні, а таксама ўсе, хто да гэтага часу не заўважае гэтай самай дыктатуры ці робіць такі выгляд. Усе тыя, хто пакуль яшчэ яе падтрымлівае, усе, хто каля станка, пакуль што ў пагонах, усе, хто вучыць, лечыць, займаецца бізнэсам і спортам і працягвае займацца мастацтвам у гэты нялёгкі час.

Беларусы. Падыходзіць да заканчэння 2022 год. У гэтым годзе мы стварылі беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага, які стаў побач з украінцамі ў вайне супраць расійскай агрэсіі і паставіў сабе мэту — вызваленне Беларусі праз вызваленне Украіны. Гэта быў год барацьбы, развіцця і сапраўдных выпрабаванняў. Мы ўдасканальвалі свае навыкі і выконвалі баявыя заданні у найгарачэйшых кропках фронту. Нас станавілася і становіцца ўсё больш і больш. На вялікі жаль, мы таксама страчваем нашых пабрацімаў, чые імёны назаўсёды застануцца ў нашай памяці і ў памяці ўсяго беларускага народу.

Наперадзе наш народ чакае яшчэ адзін год змагання. Год, у якім трэба выстаяць. Дзеля тых, хто загінуў. Хто зараз у турме і несправядліва пакутуе. Дзеля тых, кто рабіў гісторыю ўчора і робіць яе сёння. Бо мы — новая кагорта беларусаў, якія змагаюцца за сваю нацыю і за ганаровае імя нашчадкаў полацкіх дружыннікаў, рыцараў Вялікага княства Літоўскага, ваяроў Каліноўскага, начшадкаў БНР. Сэрцы ўсіх нашых людзей найбольш жадаюць перамогі над акупантамі і іх прыхвастнямі ў Беларусі, і мы зробім усё магчымае дзеля гэтага.

Беларускі полк імя Каліноўскага абяцае і далей стаяць на абароне Украіны, а таксама прыкласці максімум сілаў, каб мэта нашага народу здзейснілася і Беларусь стала свабоднай у новым годзе, а дзяржава была для народу, адпаведна заветам Кастуся Каліноўскага.

Разам да перамогі! Разам у 2023 год!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Записан
Страниц  : 1 ... 24 25 27 28 ... 84 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,12 секунд. Запросов: 20.