Надо Пчаляра спросить, он много чего помнит, когда у них под Берестовицей последний раз человеческие жертвоприношения были.
Может и Чырвоная Птаха слышала от предков чего(не зря же у неё и ник, как у индейцев)?
Роўна праз
восем гадзін пасля вашага паведамлення, Уон Бацькін Сын, у Маскве здарыўся пажар, на якім загінула
восем чалавек.
Січас я вам раскажу цікавую гісторыю, дзеці, але празнала я яе праз сеціва, а не ад продкаў. Дык вось.
Гойсаў некалі па тэрыторыі сучаснай Гродзеншчыны і Берасцейшчыны дзядзька Ўон Вітаўт, такі слынны ваяр і грамадскі дзеяч. Дык вось, ягоны, Вітаўтаў, бацька, некалі скраў ягоную, Вітаўта, маці
Бірутэ з паганскага капішча, прысвечанага
Перуну. Пярун, дзеці, гэта такі старажытны паганскі бог "нябеснага агню".
Дык вось, тая Бірутэ ахвяравала Пяруну сваю цноту і падтрымлівала рытуальны нейкі агонь. Замуж яна катэгарычна не хацела, але пайшла гвалтам.
І вось гэтая нязломная Пяруновая жарыца даведалася пра існаванне таксама Перуновага капішча ля Пскова, пад назваю "Коложе". І вырашыла нейкім чынам тамтых "пскапскіх-перуновых" разам, магчыма, з нейкім артэфактам гвалтам жа перакінуць бліжэй да сябе ў Гародню. Гісторыкі спрачаюцца і кажуць, што гэта лухта, але асабіста я бачу ў падзеях гэтых кроплю логікі.

Яшчэ кажуць, нібыта пскапскія "коложе" гэта агнявікі, а нашая "каложа" гэта ўжо вадзянікі з калодзежу, але нешта не сыходзіцца, па мойму.
Што яны тут выраблялі, у кустоўі Каложскага парку, я не ведаю. Але я чытала, што турыстам паказваюць камень у алтары (!) Барысаглебскай царквы, на якім ахвяры крывавыя нібыта здзяйсняліся, у тым ліку чалавечыя.
Нагадаю яшчэ раз, гэта былі ахвяры Перуну, паганскаму богу раптоўнага агню і маланкі.
Потым у Вітаўта пачаліся непрыемнасці, а Бірутэ, кажуць, недзе ў Бярэсці і патапілі. Але, гэта не дакладна, магчыма, яна ацалела, бо ж вядзьмарка ніколі не патанае.

Дакладна тое, што капішча Бірутэ ў Паланзе дагэтуль карыстаецца ўвагай сучаснага паганства, а ёсць помнік нават і ўсялякая абсерваторыя. А там, каля Пскова, "коложе" ў 2013 годзе абрабавалі "чорныя капацелі".
Каложкі парк у Гародні сярод эзатэрыкаў лічыцца "месцам моцы" "на тысячы км", дастаткова зазірнуць у тэму да экстрасэнсаў на ГФ.
У Каложскім парку ў тым годзе што было? Правільна, дзень Волі. Што яны там рабілі? Правільна, збіралі грашовыя
ахвяры, гандлявалі
старажытнымі, няўцямнымі сімваламі чырвонага колеру патаемнага сэнсу і спявалі нейкія жудасныя шаманскія песні.
Скажете, нет?Яны там пачалі збірацца каля 12 апоўдні, у гэты самы час пачаўся, на хвіліначку, пажар у Кемерава.
Вось вам і Пярун агнядышны.
Я ж кажу, тут у гэтым балоце і тлустым торфе чаго толькі не водзіцца: і фельчар-вядзьмак халерылекар, і Пчаляр, каторы некрамант на могілках, і напалову інддзейская скво, і з гары гарол фон Гарлапан.
