У нашам двары была легенда пра ССД (смерць савецкім дзецям)

Гэта была такая чорная "Волга", у якой нібыта быў жоўты нумар "ССД", у якой адчыняліся дзверы, хапалі дзяцей і болей іх ніхто ніколі не бачыў.
Але, надысь была ў Мінску.
Хто ведае прашпект Пераможцаў - гэта такая спартовая магістраль, па якой моладзь спартовая боўдзяецца касякамі.
Аднойчы гляджу- паўсюль ахоўнікі і даішнікі, рух перакрыты, ну, думаю, няўжо.

Стаім на светлафоры хвілін дванаццаць, усім трэба перайсці, але святло чырвонае. Падлеткі з трэніроўкі спяшаліся ў гасцініцу, пабеглі на чырвонае, бо задзяўбло чакаць.
Тут такі
дзядзечка-савецкі-саюз ззаду крычыць:
- Вы кудыыы! Вы што, не ведаеце, што ў картэжу прэзідэнцкага ёсць загад страляць у тых, хто знаходзіцца на шляху і загад не спыняцца і збіваць.
