Метафізічны досвед.

Пачнецца ад слоў!
Голасна і выразна
давайце свае прамаўляць імёны.
Тое святло, прасякнуўшае цемрадзь -
Толькі між літарамі прагал!
Трэба раз-пораз і маску адкласці:
Вось незнаёмцаў дакладныя твары.
Потым сысці
І схавацца ў бязмежнай пустэчы,
Нават не трэба здалёк вандраваць-
Хопіць спачатку давольнай
У мур скамянеўшае жменькі душы.
Потым павольна палетак маўкліваю зброяй аточым,
Як мноства паэтаў,
Якасці ў колькасці будзем рупліва шукаць.

Гэтак з'яўляецца большасць сістэм
І кодэкс дарог..?

(Правільна, літары раптам скруціла ў занос
Трапіўшы ў безліч аварый на слоў скрыжаваннях,
Страцілі ўшчэнт мільгаценне патлучаных фар.
Ясна. Лагічна.)
Колеру з рытмам яшчэ нададзім-ка вагі.
О! Набываюць аб'ём і гучанне звычайныя рэчы,
Позіркаў нашых жадаюць...
Спакуха!
Гэта ўсё была за лесам, за долам, за сіняй гарой...
Мо і дасякнем,
а мо не істнее прасторы пустой.
Эха наб'е яго шчыльна, як пер'е падушку,
Толькі і ў мяккім і ў белым знайдзецца мясцінка,
Што неўзабаве зашыецца
Цёмным Нішто.
Права на існасць займела выключна Нішто.
