Багі-забойцы за мужнасць маю
Мне пакаранне знайшлі:
Сіцылію ўсклалі на персць маю,
Этну — на галаву маю,
Морам — ногі мае залілі.
Падушка каменная душыць мне рот,
Я не ў змозе ні жыць ні сканаць.
Я ляжу. Я ляжу. Дзесяць тысяч год.
Я маўчу, нямы і сляпы, як крот,
Але семя мне даў тытанаў народ,
І калі пачынае рыкаць народ,
Бо ідзе за праўду вайна, —
Я ірвуся, ўздымаю скалаў прыгнёт,
І падае ў мора сцяна.
І ўстае да месяца край зямлі,
І пажар ліжа сонца змяёй,
І ў моры варацца караблі
Ад агню любові маёй.
Добавлено: 18 Июнь 2017, 13:05:16
Сэнсам арнаменту цікавіліся? Гэтыя васьмірожкі больш скандынаўскія, чым беларускія, хіба. У нашых звычайна "ромбікі" як добрыя словы, з усіх чатырох бакоў (добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, добрай ночы).
З перспектывай ідэя не надта добрая, бо скажаецца арнамент, нажаль.
Дзеўка прыгожая затое.

Усяго вам найтворчага.
Васьмірог - гэта мужчынскі пачатак