Вонкавая паказуха, ані паблік мяне таксама не цікавіць. Я намагаюся зразумець, што цікавіць вас.
Я вас чытаю і ўсё болей і болей разумею. Вы адчыняецеся паступова.
Добра, абяцаю не рагатаць, калі вас гэта бянтэжыць.

Але, я дасціпная, што паробіш.
Аднак, на галоўнае пытанне маё вы ўпарта не адказваеце.
Пытанне гучыць так: якая ваша
канкрэтная прапанова? Ну вось, у вас ёсць наработкі і досвед, гэта цудоўна. А ідэя? Ідэя ёсць?
Адкажыце, калі ласка, прыкладна вось так:
Збіраемся (ну, паспрабуем)
вось у гэтым месцы ў
вось гэты час з нагоды
вось такой. Дрэс-код
такой-та. Вывучваем
вось гэту песню і
вось такі карагод (ну, напрыклад).
Гарантыі на бліскучыя вочкі пакуль даць не магу, я ж вас не ведаю.

Да беларушчыкаў вы як адносіцеся?
(Проста інтэрв'ю нейкае).

Можа, я б і абразілася на тое, што вы злуецеся, але мне спадабаўся час вашага адказу: 22.22.55. - гэта шыкоўна.

А! Да. Забыла запытацца. Палітыка будзе?
