Эм, дзе там мая
кэпка.

Дык вось, зараз я вам раскажу, што да чаго.
Прыкладна 10 год таму я ўдзельнічала ў самадзейнасці, дзеля чаго мы збіраліся ў ДК і шмат рэпетыравалі, вывучалі самастойна альбомы па харэаграфіі і расстаноўкі. Паміж іншых, сярод нас была прафесійны харэограф (і гэта адназначна, не я

). Каб хаця б трымаць прыгожае роўнае кола ці правільную спіраль, трэба шмат вучыцца. Каб вучыцца, патрэбная пляцоўка і кіраўнік з адпаведнай адукацыяй(!). Калі збірацца хаатычна - усё роўна патрэбны кіраўнік, іншымі словамі аніматар (і гэта таксама адназначна, не я

), я вам больш скажу, калі збірацца хаатычна, большасць часу пайдзе ў смецце, кіраўнік\аніматар будзе знясілены з болем галавы.

Мець надзею на тое, што кожны падрыхтуецца, адмыслова апранецца і нешта вывучыць я б вам не раіла. Большасць людзей гэтага рабіць не будзе.

Калі збірацца неафіцыйна, ды яшчэ праз форум, ёсць магчымасць танцаваць карагоды ў газенвагене, а потым у апорке.

Нуачё, сённяшнія рэаліі нашай краіны, будзем даказваць, што гэта ніякі не дэструктыўны культ і не апазіцыйны згавор.

Збірацца неафіцыйна патаемна - небяспечна і жахліва. Можа вы маньяк, ці я.

Калі збірацца афіцыйна, будзем мець вееельмі складаныя праблемы і паблік.

Абавязкова, паблік.
У Мінску я была 2 тыдні таму, у карагодзе ўдельнічалі можа трошкі болей за 20 чалавек, з усёй краіны.
З усяго гэтага такая выснова: лягчэй за ўсё зрабіць нешта накшталт флэшмобу на нейкім афіцыйным мерапрыемстве, у старонке.

Думайце, абірайце месца, тэму і прапануйце нешта тут, я дам саветы і карэктыроўкі. "Паржом" хаця б.
