Ну, ёлкі, як я на гэта ўсё трапляю? Загадка века. Прыйшла проста пра Палац папытацца, а тут вашая літаратура.І Мроя, і Багна, і Манускрыпт, і постапакаліпсіс, усё як я люблю. Але! Пераскокваеце думкай з аднаго на другое, персанажы не акрэсленыя, не прамалёваныя, ходзяць туды-сюды, нібы драўляныя чалавечкі. Мастацтва замала асабіста для мяне.Найлепшы кавалачак пра дзіка, дзік амаль што дыхае ў апавяданні, але такое пачуццё, што менавіта гэты кавалачак пісалі не вы(!). Здзівілася, што Воўка гучыць як воўк, я неяк раней не заўважала, дзякуй.Так-так, наступным прэзідэнтам будзе кабета, тут я з вамі цалкам згодная. Прашу прабачэння. А вам Палац падабаецца? Дзе тут муз. флуд, не бачу.