О! Мой таксама сабаку хоча і пісьмо пра сабаку хацеў напісаць.
Я тады кажу:
-Хо-хо! А я хачу каня!
-Здурэла? Дзе ты яго паставіш?
-Побач з тваёй сабакай.
-Ты штоооо, ён велькі, у хату не ўлезе.
-Нічога, каля вакна будзе стаяць. Вось добра, пакатаюся ўжо.
-А які будзе конь?
-Адкуль я ведаю? "Дарёному коню в зубы не смотрят."
-А як гэта? (распавядаю падрабязна)
-А што, сабака таксама можа быць які заўгодна?
-Вядома, "кот в мешке". Абіраць нельга.
-А як гэта? (распавядаю падрабязна)
Вось, размяркоўвае цяпер. Усім расказвае, што мама хоча каня на новы год.

Кхем. Даражэнькі Дзед Мароз! Я пажартавала, ніякага каня мне не трэба. А нават птушкі кані. Не трэба, калі ласка.

Я ў цябе веру.
Пячатка, подпіс сапраўдны.