http://nn.by/index.php?c=ar&i=18749Яшчэ адной сілавой структурай будзе кіраваць не ўраджэнец Беларусі.
...Новы кіраўнік спэцназу па нацыянальнасьці не беларус, ён асецін. [highlight]Юр’ю Караеву 42 гады. [/highlight]Да нядаўняга часу ён быў камандзірам міліцэйскай брыгады ў Гомелі, камандаваў міліцэйскім батальёнам у Бабруйску, [highlight]быў камбатам у вайсковай частцы 32-14 Дзьмітрыя Паўлічэнкі. [/highlight]У 1996 годзе Караеў скончыў Акадэмію генштабу імені Фрунзэ.
Такім чынам, яшчэ адной сілавой структурай стаў кіраваць не ўраджэнец Беларусі. Варта толькі нагадаць, што Раду бясьпекі ўзначальвае ўраджэнец Днепрапятроўску Юры Жадобін, КДБ – яшчэ адзін сын афіцэра Савецкай арміі ўраджэнец Украіны Вадзім Зайцаў. На Смаленшчыне нарадзіўся міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў. Службай аховы прэзыдэнта кіруе пензенец Андрэй Уцюрын, а асабістую ахову Лукашэнкі ўзначальвае ўраджэнец расійскага Кургану. Дарэчы, і на пасадзе старшыні Цэнтравыбаркаму стаіць дачка савецкага афіцэра.
Недавер да этнічных беларусаў прыводзіць да таго, што на ўсе ключавыя сілавыя пасады падбіраюцца пераважна людзі, якія нарадзіліся не ў Беларусі і ўзгадоўваліся як асобы не ў Беларусі. Усіх гэтых людзей яднае траўма ад развалу СССР. Гэткі расклад падтрымліваецца з году ў год. Такога няма ні ў адной іншай эўрапейскай краіне.
Scooter напiсаў(ла):
...Да гэтага варта яшчэ ўзгадаць і іншых (а таксама былых) "дзеячаў" з небеларускімі прозьвічамі, або хто родам не з Беларуси: Тітенков, Заметалін, Латыпов, Ерін, Мартынов(нарадзіўся ў Арменіі), Пролесковскій(нар. у падмаскоўі), Министр архитектуры и строительства РБ Селезнев А.И. родился в 1956 году в д.Туколово Жарковского района Калининской области (Россия) (ці не таму ў нас разбураецца архітэктурная гістарычная спадчына?), і г.д.
Пасьля гэтага нехта яшчэ сумняецца, што ў нас зараз рэжым (унутранай) акупацыі, калі пры фармальнай незалежнасьці на ключавых пастах знаходзяцца стаўленікі замежных дзяржаў?
ЗЫ. Хоць само па сабе паходжаньне тога ці іншага чыноўніка яшчэ ні аб чым ні кажа, (бо хапае і розных адыёзных выхадцаў з Беларусі, напрыклад, былы кіраўник КГБ Сухарэнка, Министр культуры РБ Матвейчук В.Ф., Министр образования РБ Радьков А. М., і г.д.) але
тое, што на ключавых сілавых пастах зараз амаль выключна рсейскія стаўленікі, аб чымсьці ды кажа. Расейцы перастрахоўваюцца, з усіх сілаў імкнуцца ўтрымаць Беларусь у сваёй арбіце. І аб гэтым трэба пісаць, каб усе разумелі, ЯКУЮ палітыку яны праводзяць у Беларусі.