ўва ўсе
Не, не ўва ўсе...

Напрыклад у "Беларускім фронце" Гадлеўскага камуністаў не назіралася..


:-? смешно.. но иногда мне кажется, что вы с дааалека а не в совке жили
смешна будзе калі вы пачнеце сцвярджаць, што ў беларускіх школах Польшчы дзецям камунізм прапагандавалі..

о таком в привате с кс. Анрэем. На форум просто не делается. Но Он вам не расскажет.
Не зразумеў вашыя словы.. Хаця што б вы ні пісалі факт ёсць факт - у міжваеннай Польшчы абвінавачвалі ў камунізме нават ксяндзоў, і не толькі Цікоту, але й Станкевіча, Германовіча й іншых.. Гадлеўскага ўвогуле пасадзілі, за тое, што жадаў казанні па-беларуску прамаўляць...

Зачынялі БІГіК, віленскі БНК, якія ніякіх адносін да камуністаў не мелі.. Забаранялі ўсё беларускае й тады, калі КПЗБ была расфарміравана й дэзарганізавана.
2 разы хлусня
Чаму...







теперь мой ответ:
1) Беларусь перед ўсім!
У вас лепей атрымоўваецца "Польшча перад усім"..

Скульски Леопольд был премьером с 13 декабря 1919 - 9 июня 1920. Потом он был и Министром Внешних Дел с 24 июня 1920 - 28 июня 1921. Политик абсолютно третьего сорта в довоенной Польше.
Кракадзіл хопіць шукаць розныя зачэпкі, каб апраўдаць палітыку асіміляцыі беларусаў у Польшчы... За гэтым ужо смешна назіраць.. Мне, як і ўсяму беларускаму народу абсалютна ўсё роўна якога гатунку быў Скульскі ў міжваеннай Польшчы.. Галоўнае, што калі ён прамаўляў свае знакамітыя словы, ён быў прэм'ер-міністрам (не міністрам, не звычайным клеркам, а кіраўніком выканаўчай улады) і прамаўляў ён свае словы ва ўстаноўчым сойме - сойме, дзе вырашаліся асновы дзяржаўнага ладу Польшчы..
Цікава, што было, калі б сёння Сідорскі сказаў, што праз 50 год у Беларусі не будзе ніводнага паляка... Колькі было б адразу енку й шуму.. Палякі б не выяснялі якога гатунку Сідорскі...
Но если вы ссылаетесь на аграров и эндеков то не надо забывать,
что они до майского переворота приходили) к власти с лозунгом аграрной реформы.
А вот аграрная реформа была беларуским землям оч нужна.
Ага..

Асабліва беларускім землям былі патрэбны польскія асаднікі...
памыліліся и не памыліліся. "Праграмами" это не назвать. Пакты про намерения это да.
Но говорить про дикость беззакония, этноцид беларусов в довоенной Польше невозможно. А вот мы о этноциде здесь.
Намеры..?? Самае цікавае, што ўсе гэтыя намеры здзяйсняліся на практыцы,меў месца сапраўдны этнацыд, фактаў гэтаму процьма, паўтарацца па сто разоў не хочу... Дарэчы вельмі раю павывучаць гэтыя праграмы, магчыма вы па-іншаму паглядзіце на гэту праблему
Было желание "укреплять польский элемент на Кресах".

Вось, вось панове паглядзіце як сучасныя паланафілы (дый нават не паланафілы, а закансерваваныя часціны міжваеннай Польшчы) гэта называюць.. Па-першае, растлумачце мне калі ласка, чаму палякі павінны былі замацоўваць свой элемент на непольскіх землях..

?? У вашым выразе ўжо яскрава праглядаецца каланіяльны фактар..

Па-другое, якімі сродкамі здзяйснялася гэтае жаданне.. Пераследы беларускай інтэлігенцыі, забарона ўсяго беларускага, эканамічная эксплуатацыя - "добрае" было жаданне, праўда??
ну 90%. Угроза коммунистического переворота была совсем реальна.
Канешне.. Галоўнае трэба было стварыць нейкую пагрозу, нейкі міраж, каб прыкрываючыся гэтым, "пераўтварыць мяжу дзяржаўную ў мяжу этнаграфічную"..
Пишете менять учителей.. а их было тогда по вашему мнению сколько в Гарадзенском повете ?
учителей беларуского языка ?
В беларуских школах о которых вы пишете, даже после 1918, обучение было на русском.
Вот беда.
Не ведаю адносна колькасці настаўнікаў, але ведаю, што ў ЗБ у 1918-1919 гг. было створана каля 350 беларускіх школ.. З іх усіх пад канец 1925 г. засталося не больш дзясятка..
