Скажыце, кракадзіл, вы думаеце, што гісторыкі памыліліся, называючы розныя планы й праграмы, якія ствараліся ў Польшчы, праграмамі асіміляцыі беларусаў... Канешне, гэтыя праграмы ствараліся дзеля таго, каб знішчыць камуністычную хваробу... Смех Смех
І пасля гэтага мяне называюць міфатворцам.. Смех..
Не... пасля гэтага мы цябе называем перасказчыкам міфаў. Не ты іх стварыў... але ты у іх паверыў.
Перасказчыкам міфаў..

Скажыце Паладзін, вы хоць бачылі каб я калі-небудзь па праблеме акупацыі палякамі ЗБ спасылаўся на савецкіх гісторыкаў...? Я люблю спасылацца на цвёрдыя факты, ўзятыя з КРЫНІЦ - я думаю вам не трэба тлумачыць, які сэнс нясе гэтае слова... Дарэчы імкнуся спасылацца на тыя крыніцы, якія бачыў сваімі вачыма..
Паладзін і толькі не трэба пасля гэтага мяне й усіх гісторыкаў абвінавачваць у фальсіфікацыі цалкам усіх крыніц па дадзенай тэме - гэта будзе гучаць смешна..

У караценькай гісторыі адносін польшчы і беларусі я давяраю толькі навочным сведкам але не савецкім гісторыкам каторыя як і ўсе саветы адкравенна і не чырванеючы хлусілі. Яны хлусяць і да гэтай пары...
Да вы што.. Сведкам давяраеце.. Я вам магу прывесці словы прэм'ера Скульскага, словы не тое што сведкі, а прамога ўдзельніка тых падзей... Аднак палякі на гэта чамусьці вочы зачыняюць... Магу вам прывесці сведчані Пануцэвіча, Танка, Таўлая і шмат яшчэ каго, нават сярод сваякоў сваіх знаёмых, якія шмат чаго цікавага могуць параспавядаць вам пра асіміляцыю беларусаў...
