Літвін.. сколько лет ты будеш закрывать глаз на .. напрімер такое.
зараз чітаю..
<<Сяўрук слушна заўважыў, што ()беларускі рух актыўна руйновала (..) камуністічная агентура, якая, уходзячы ў структуры беларускіх асветніцкіх і культурных арганізацыяў, пасабляла іх знтыры і давала нагоду палякам да дэлегалізацыі і арештаў адданых беларускай справе ахтывістаў. Камуністы адкрыта падтрымлівалі беларускі нацыянальны рух, але толькі таму, каб чыста інструментал'на пакарыстацца ім для сваіх мэтаў.>> Я. Мірановіч
<<Вясной 1929 года, переконаўшыся, што беларускі рух канчаткова зышоў на дрогу дыктованых з усходу лозунгаў (..)>> <<Функцыянеры КПЗБ і іх кіраўнікі ў савецкай разведцы ў Мінску і Маскве вымагалі ад (..) татальнай канфрантацыі з джяржаўнай адміністрацыяй (..) іх дзеянасць цалкам будовалася на падаграванні самых радыкальных настрояў грамадства>> А. Вашкевіч і С. Ткоць
Предіслове до <<Пётр Сяўрук. Небыцця не Існуе>>
У красавіку 1927 года Пётра Сяўрук быў абраны старшынёй Акруговай Рады ТБШ у Гарадзенскім павеце.
Ніякія вочы я ні на што не зачыняю... Не адмаўляю таго, што камуністы мэтанакіравана ўваходзілі ў некаторыя арганізацыі беларускага руху, але ж не ўва ўсе... І наўрад ці камуністы пранікалі ў школы й прамывалі беларускім дзецям мазгі за адной партай, ва ўсялякім выпадку можна было знайсці настаўнікаў, якія не сімпатызуюць камуністам... Аднак у той час у Польшчы было вельмі модным абвінавачваць усё беларускае ў камунізме, гэта давала пэўны дазвол здзяйсняць асіміляцыю, прыкрываючыся антыкамуністычнай дзейнасцю... Абвінавачвалі ў камунізме ўсіх, нават ксяндзоў (sic!)... Напрыклад у 1926 г. мітрапаліт Ялбжыкоўскі параіў кс. Андрэю Цікоце "ехаць да бальшавікоў і там размаўляць па-беларуску" за тое, што той абараняў права ўжывання беларускай мовы ў каталіцкай працы... Зачынялі БІГіК, віленскі БНК, якія ніякіх адносін да камуністаў не мелі.. Забаранялі ўсё беларускае й тады, калі КПЗБ была расфарміравана й дэзарганізавана... Тады пра што тут ідзе размова...??
Скажыце, кракадзіл, вы думаеце, што гісторыкі памыліліся, называючы розныя планы й праграмы, якія ствараліся ў Польшчы, праграмамі асіміляцыі беларусаў... Канешне, гэтыя праграмы ствараліся дзеля таго, каб знішчыць камуністычную хваробу...
І пасля гэтага мяне называюць міфатворцам.. Смех..