И где здесь история Гродно?
Кто такой Виктор Саяпин всем гродненским историкам и краеведам известно. А кто такой А.Горный, что бы делать рецензию на уважаемого автора не одного десятка книг, статей, телепередач? Молодой магистр хочет пропиариться за счёт известного имени? Если бы рецензию написал, к примеру, доктор исторических наук Вячеслав Швед, или Валерий Черепица, было бы понятно. А так личное мнение простого читателя, названное громко "рецензия"
Чытаю гэта і проста здзіўляюся... не ведаю нават, што і сказаць... вы разумееце ўвогуле, што такое навуковы дыскурс, дыскусія і г.д..?? Хачу вам нагадаць спадар сембат, што магістр - гэта не студэнт, не проста вучань, дыплом магістра даецца не за прыгожы твар... вельмі добра, што ў спадара Саяпіна шмат кніг, але яны павінны не проста так выходзіць - любая кніга павінна выклікаць рэфлексію, дыскусію і канструктыўную крытыку.. хачу вам параіць звярнуць ўвагу на заходнія навуковыя часопісы, палова зместу якіх складаюць рэцэнзіі маладых навукоўцаў, якія нясуць свежыя думкі ў навуковы дыскурс... Вельмі добра, каб Чарапіца і Швед пісалі рэцэнзіі, але ж яны не пішуць...
І яшчэ здзіўляе вось што... Прадстаўлены вышэй агляд кнігі Саяпіна мае цалкам станоўчы змест, утрымлівае канструктыўныя парады па магчымаму ўдасканаленню наступных публікацый краязнаўцы, апублікаваны ў польскім навуковым часопісе, які ўваходзіць у спіс Міністэрства адукацыі Польшчы і распаўсюджваецца па бібліятэкам Еўрасаюза, дзякуючы чаму пра кнігу "ХронаГродна" даведаюцца ў іншых навуковых асяродках - і ў выніку толькі абурэнне, папрокі і негатыў... Хачу вам сказаць шаноўныя калегі, што з такімі адносінамі вы затармазіце гродзенскую краязнаўчую школу і адкініце яе развіццё на гадоў 100 таму... прабачце можа за рэзкія словы, але гэта рэальнасць... Калі мае думкі, прадстаўленыя ў вышэй надрукаваным аглядзе выклікалі ў кагосьці заўвагі - калі ласка, я гатовы да дыскусіі, пішыце водгукі, іншую рэцэнзію ці агляд, часопісаў дзе можна гэта надрукаваць цяпер процьма... я буду асабіста ўдзячны гэтаму чалавеку за змястоўную крытыку маіх думак, нягледзячы на тое, ці ёсць у яго навуковая ступень ці ён просты настаўнік....
Добавлено: 02 Июль 2015, 00:35:35
Я бы не называл предложенный текст рецензией.
я з вамі згодны... у гэтым часопісе проста існуе традыцыйны агульны раздзел "Рэцэнзіі", магчыма яшчэ захаваўся з даўніх часоў... на захадзе гэты б тэкст назвалі book review (агляд кніг).