2
vetka 6: дастакова граматна і зразумела Вам адказаў 6837039, проста малайчына! Абсалютна зь ім салідарны.
Працягваем тэму. Гаворка пойдзе пра досыць значны масыў дадзеных па фактычнаму ўдзелу расейска-тэрарыстычных войскаў у агрэсыі ва Ўкраіне, якія атрымалася выявіць і прааналізаваць нашай камандзе.
"Данецкі корпус" расейскай арміі. Маскі сарваныяПадчас працяглага OSINT-расьледаваньня, якое зьдзейсьніла каманда InformNapalm, было выяўленае дакладнае знаходжаньне супольнага лягеру расейскіх жаўнераў з 138-й АМСБр (в/ч 02511, Каменка, Ленінградзкая вобл.) Заходняе вайсковае акругі (ЗВА) і жаўнераў з зэнітна-ракетнага падразьдзяленьня з складу 20-й АМСБр (в/ч 22220, Валгаград) Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА), пра які мы
.
Праз аналіз некалькіх сотняў профіляў расейскіх жаўнераў, атрымалася вызначыць, што гэтыя падразьдзяленьні, як мінімум, зь лета 2014 году стала знаходзяцца ля мяжы з Украінай, таксама выконваюць баявыя задачы на тэрыторыі акупаванага Данбаса. Выкананьне баявых задачаў адбываецца ў форме так званага "апалчэньня" з шаўронамі падразьдзяленьняў "ДНР/ЛНР" або "Наваросія".
Знаходжаньне лягеру.
Да сярэдзіны жніўня 2014 году буйны лягер знаходзіўся ў раёне н.п. Куйбышава (Растоўскае вобласьці, РФ) з рознай тэхнікай, узбраеньнем, боепрыпасамі і нават з добра абсталяванай пляцоўкай для гэлікоптэраў. Усё гэта можна пабачыць на Google.Мапах з 15.08.2014 г.
Сувязь і прыналежнасьць да гэтага лягеру усіх пабачаных далей расейскіх жаўнераў у артыкуле лёгка можна прасачыць паводле фатаздымкаў (дзеля гэтага асноўныя асобы падпісаныя), дзе жаўнеры пазуюць разам або ў розных мейсцах лягеру: ля вадаёму, які знаходзіцца побач з лягерам, у вёсцы Куйбышава, а некаторыя з прадстаўленых расейскіх жаўнераў нават адзначаныя на тэрыторыі Украіны на акупаваным Данбасе. Усё гэта фактычная доказавая база.
Працяг артыкулу з досыць значным аб'ёмам доказавай базы
.