Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
10 Август 2025, 20:45:23
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Святлана Алексіевіч і яе творчасць  (Прочитано 8747 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Адэлька
Гродненец
**

Репутация: +69/-2
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 185

Усё будзе добра

Просмотр профиля WWW
« Ответ #0 : 03 Апрель 2008, 23:54:47 »

У мяне ёсць гэтая кніга. Толькі пачала чытаць. Пачала ня ў час - на працы,выдалася хвілінка. лепш бы тады не пачынала. Тлумачу: адарвацца немагчыма, але адарвацца проста неабходна, бо пачынаеш думаць аб мелачнасці ўсялякіх сённяшніх забот, аб абсурднасці той працы, якая чакае. сядзела і хавала вочы ад супрацоўнікаў - нейкая бы хваля на мяне нахлынула,такі боль невытлумачальны, бо гэта , як тут шмат хто піша, сапраўды стала нацыянальнай трагедыяй, а значыць ужылося ў кроў. Алексіевіч - нетрадыцыйная ва ўсіх сэнсах, а можа наадварот падабрала такі варыянт выкладання падзей, а найбольш пачуццяў, які падыходзіць максімальна і ад гэтага здаецца, што па-іншаму нельга. Такі тэкст і ўражанні, што здаюцца дзіўна лёгкімі папяровыя старонкі. такое трэба пісаць на свінцовых плітах, каб перадаць увесь цяжар трагедыі.

Яшчэ да Чырнобылю. Ён дыхае сваім пякельна-мёртвым дыханнем на поўныя грудзі. Тут ня дзейнічае правіла часу: чым больш яго прайшло, тым больш забываецца падзея ці невіліруецца яе значэнне. толькі сёння бачу паперку-аб'яву: "Будзбце міласэрнымі! Хлопчык 12 год, у ягопавялічваецца сэрца. Неабходная аперацыя."  Вось яны подыхі Чарнобылю - у 86 хлопца яшчэ не было на гэтай зямлі, а сёння ён пакутуе ад падзеяў таго чорнага красавіцкага дня.

Варта гэтую кнігу прачытаць кожнаму, каб не забыліся. Але забыцца немагчыма.
Записан


Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,081 секунд. Запросов: 20.