Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
11 Август 2025, 08:58:42
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Вiшую усiх з 90годдзем БНР!!!!!!!!!!!!!  (Прочитано 3383 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 25 Март 2008, 10:14:43 »

[highlight]Віншую ўсіх са Святам 25 САКАВІКА!  ЖЫВЕ БНР !!!
ЖЫВЕ  БЕЛАРУСЬ!!![/highlight]

Алег Гардзіенка

[highlight]Да дня  25 сакавіка[/highlight]

Сягоньня распалім сьвятло ўспамінаў,
Пайшоўшых у неварач розных часінаў.
Як многа падзеяў калісь галасьлівых
Разьвеяла рэха абшараў драмлівых,
І толькі ясьнеючай славы сьляды
Ня змогуць зацерці вякамі гады.
Калісьці ў хвалях зьвінячых прадвесьня
Імкненьне, як быццам прызыўная песьня,
Сабрала пад кліч змагароў за свабоду
Абвесьціць грамадна днём гэтым народу
Ад роднай краіны свой першы прывет,
Што грымнуў магутна – “няхай будзе сьвет!”
З усёй Беларусі вялікае веча
За праўду ў жыцьці барацьбой чалавечай
Нарэшце пісала агністае імя,
Якое тварыла цярпеўшай краіне
У досьвітках лепшага заўтра зару,
Як лёзунг магутны – “Жыве Беларусь!”
Народ, перажыўшы ўсе гвалты прыгонаў
І царска-жандарскіх рэжымаў-законаў,
Аддаўшы пад бой і пажары краіну
Народ у пагібелі той не загінуў,
Ён меў яшчэ сілу паўстаць зь небыцьця,
Абвесьціць на сьвет сваё права жыцьця.
Панурыя хмары варожых нам сілаў
Аднак вартавалі курганаў—магілаў,
Адкуль спадзяваліся зь мёртвых устаньне,
Каб гвалтаў сваіх даказаць выкананьне...
Іржаваю стальлю зьвінелі ізноў
Пракляцьце і ганьба чужых кайданоў...
За тым скрыжаваньнем вялікай дарогі
Ізноў напаткаліся ссылкі, астрогі,
Што мелі згасіць нашы іскры, надзеі,
Ды толькі ня можна згасіць той ідэі,
Якая калісь гэтым памятным днём
Успыхнула ў нас незгасімым агнём.
Якая парой метушні ўсенароднай
Паслужыць нам зоркай сьвятой пуцяводнай,
Прызыўна зьбярэ Крывічоў пакаленьне
Пад сьцяг барацьбы за сваё адраджэньне,
Якое прадбачыць сягоньня народ,
Як сьветлы і радасны сонца ўсход.
Сягоньня з нас кожны павінен прызнацца,
Ці мае ўстаць, ці бяздушна схавацца,
Як дух нашай волі ўзьнясецца на крыльле,
Каб чуцца нам пэўным з рахункам на сіле
І сіле варожай даць пэўны адпор
За свой родны край, за свабодны прастор.
Сыдзіце з дарогі, варожыя цені,
Бо далей ня змоўчаць вам нашы цярпеньні!
Даўнейшых прыгоньнікаў вольныя дзеці
Яшчэ вас паклічуць за крыўды і зьдзекі,
Каб далі прад судам на гэта адказ:
Чаго вы заўсёды хацелі ад нас?
Сягоньня, у часе вялікага сьвята,
Няхай будзе высака імя ўзьнята
Таго, хто калісьці цярпеў паніжэньне,
І зь верай у справу свайго вызваленьня
Мы скрышым мінулых вякоў ланцугі
За волю тваю, наш народ дарагі.
Цяпер няма часу на жальбы—стагнаньні
Нам трэба злучацца ў дружным змаганьні,
Каб хутка на нашых папаленых нівах
Ізноў зарунела багатае жніва
Той доўгачаканай шчасьлівай пары,
Дзе будзем мы вольныя гаспадары.
« Последнее редактирование: 25 Март 2008, 10:19:19 от enn » Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,11 секунд. Запросов: 20.