Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
04 Август 2025, 00:15:45
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ  (Прочитано 10955 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Krapiwa
Гродненец
**

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 55


Жыве Беларусь!

Просмотр профиля Email
« Ответ #30 : 22 Январь 2006, 00:10:35 »

Два пераможныя словы

Ты за Мі?

А якая розьніца, за каго ты? Выбараў-та ня будзе! Іх ужо няма: няма роўных умоваў, няма прапарцыйнага доступу да СМІ, няма кантролю ў камісіях, подпісы за галоўнага прэтэндэнта зьбіраюць дворнікі ў спэцоўках, уласна галоўны прэтэндэнт ідзе на выбары ня маючы на гэта права...

Чаго ты даможасься, апусьціўшы паперку ў скрыню? Іх нават лічыць ня будуць. Чым твой непалічаны голас за Мілінкевіча будзе адрозьнівацца ад непалічаных галасоў у 2001-м ці леташніх? Чаго ты даможасься, падыграўшы махлярам? Што здарыцца пасьля абвяшчэньня вынікаў з экрану на Кастрычніцкай плошчы: Лукашэнка 82%, Мілікевіч 4, ...? Натоўп узвые і ўзрые сквэр перад рэзыдэнцыяй? Ці ня вытрымаюць нэрвы ў Джорджа Буша і ён пусьціць ракету?

А што як Мілінкевіча здымуць? А так і будзе. Нашто Лукашэнку Мілінкевіч? Ён дапусьціць Казуліна і Гайдукевіча. Пойдзеш тады за Казуліна як "адзіна магчымую альтэрнатыву"? Ты бачыў таго Казуліна? Ты чуў як ён прамаўляе? Ты ведаеш хто ён?

Адзіны прадукцыйны шлях — сарваць фальшывыя выбары. Байкотам гэтага ня зробіш, бо сыстэма прыпісак і маніпуляцыяў з працэнтам галасуючых выбарнікаў наладжаная зь ’95-га году. А вось забраўшы з сабою бюлетэнь — можна. Хаця б 20-30% бюлетэняў сабраць — ужо вынікі выбараў пад сумневам (што гэта за вынікі, калі траціны бюлетэняў няма? што абвесьціць Цэнтарвыбаркам, калі бюлетэні вось тутака? што яны там лічылі?). А калі 50% + 1 (і гэта рэальна!) — аўтаматычны імпічмэнт.

Для рэвалюцыі патрэбная зачэпка. Для рэвалюцыі трэба каб у сыстэме зьявілася расколіна, няпэўнасьць, збой. Для рэвалюцыі недастаткова вывесьці 100 тысяч на праспэкт. Былі ж і Чарнобыльскі шлях ’96 і іншыя шматлюдныя акцыі. Іх спынілі 2 000 мянтоў. А ёсьць яшчэ ўнутраныя войскі! Ёсьць армія! Ёсьць Валодзя ў Маскве, які можа сваіх галаварэзаў на дапамогу даслаць! Для рэвалюцыі трэба каб людзі з тае абоймы адвярнуліся ад лузэра што прайграў. Адна няўдача і ад важака адварочваюцца — такія законы зграі.

Хто не галасаваў у 94-м, у 95-м, пазьней, магчыма, не ўяўляе гэты роспач, боль, пачуцьцё прыніжанасьці дзеля падману. Я галасаваў у свой час, і байкатаваў у свой час і ведаю — больш у гэтым казыно гуляць нельга! Яго трэба разбурыць! зьнесьці! спаліць!

Сапраўдныя выбары ці рэфэрэндум — гэта не калі у рэжыме бульдозэра ўсе ўладныя і каляўладныя сілы прапіхваюць патрэбны вынік. Выбары — гэта выбар. Калі кожная баба з занядбанай вёскі будзе ведаць хто такі Мілінкевіч і чаго ён хоча гэтаксама як ведае хто такі Лукашэнка і чаго ён хоча — тады можна спадзявацца на станоўчыя вынікі галасаваньня. А галасаваньне ў цяперашніх драkонаўскіх умовах бессэнсоўнае, гэта ня выбар, гэта абсурдны рытуал з гуканьнямі, карагодамі, сьпевамі і скокамі; спэктакаль, дзе адныя граюць "благадарны народ", а другія — "кучку адшчапенцаў".

Кажаш — байкот?

Рабіць трэба паводле яснага пляну, маючы дакладную мэту і сягаючы канкрэтнага выніку.

Байкот марны. Перад закрыцьцём участку колькасьць прагаласаваўшых "дакручваецца" да патрэбнага працэнту, а ў скрыні падаюць пачкі аднолькава запоўненых бюлетэняў. Даўно вядомыя ўсе маніпуляцыі і спосабы махлярства — ад "дынамічных" сьпісаў выбаршчыкаў да датэрміновага галасаваньня і "адкрапіцельных" талёнаў. Як банду шулераў цяжка бывае вывесьці пакуль не аглушыш аднога ды ня вырвеш карты ў другога, гэтак і адладжаную фальсыфікатарскую махіну ня спыніш, не патрапіўшы ўнутар. З канапы рэвалюцыі ня робяцца!

Байкот ня мае дакумэнтальных наступстваў. Працэнт байкатоўцаў па краіне, з улікам фальшывага падліку на ўчастках і ў камісіях, нельга зафіксаваць і даказаць.

Байкот на выбарах 2006 не адбудзецца, бо больш за 50% выбаршчыкаў стопудова прыйдуць — насельніцтва палітызаванае і разагрэтае.

« Последнее редактирование: 22 Январь 2006, 00:11:24 от Krapiwa » Записан

Страниц  : 1  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,072 секунд. Запросов: 20.