Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
24 Август 2025, 10:58:12
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 43 44 46 47 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 410650 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #1320 : 13 Март 2008, 02:32:48 »

http://www.bielarus.net/archives/2008/03/11/1373#more-1373
Зянон ПАЗЬНЯК: УЛАДА ЦЕМРЫ

...Культывуецца злачынная сталінская ідэалёгія, аднаўляюцца разбуральныя мэтады сталінізма. Як і пры сталінізме, за часы савецкай акупацыі ў 30-х гадах, антыбеларускі рэжым, які ня ведае і не карыстаецца беларускай мовай, прыдумаў рэпрэсіўны правапіс беларускай мовы як мэтад яе масавага вынішчэньня.
 
За напісаньне, нязгоднае з гэтым прыдуманым правапісам, і за артаграфічныя памылкі (прытым ва ўсіх сфэрах жыцьця) кожнага беларускага грамадзяніна і людзей без грамадзянства будуць караць штрафам, выганяць з працы і вучобы, ужываць іншыя мэтады пакараньня (як плянуюць некаторыя ненавісьнікі Беларусі, аж да пасадкі ў турму).

Мэта гэтага шызафрэнічнага закону – легальным чынам забараніць беларускую мову. Страх перад штрафам, перад стратай працы, вучобы, перад іншым пакараньнем павінна, па паранойнай лёгіцы беларусафобнага “заканадаўства”, адбіць жаданьне ў людзей пісаць па-беларуску, здаваць экзамены і нават пісаць лісты (ня кажам ужо пра газэты і кнігі) на беларускай мове. Усё ськіравана на тое, каб беларусы сталі пісаць толькі па-расейску.
 
Чужая руская мова, якую антыбеларускі рэжым зрабіў сваёй “дзяржаўнай”, гэтаму закону не падлягае. Пішы, маўляў, хоць “харашо”, хоць “жэстачайшэ плоха” – “сайдзёт”. “Закон” цынічна дыскрымінацыйны да беларусаў. Тут груба парушана ўсё, што магчыма было парушыць: Канстытуцыя, міжнародныя законы і права, правы асобы, лёгіка, маральнасьць і здаровы сэнс. Характэрна, што ніхто ня ведае, што гэта за “правапіс”, не было ніякага грамадзкага азнаямленьня (тым больш, абмеркаваньня). Невядома нават, хто ягоныя псэўданавуковыя рэцэнзенты. Здаецца, ніхто зь іх яшчэ не аб’явіўся (не падпісаў сабе нацыянальны вырак), а “закон” падрыхтавалі ўжо да прыняцьця ў апошнім чытаньні.
Тут нават не настолькі ўражвае і абурае дзікунства такога “закону”, колькі той грубы, прымітыўны і выраблены цынізм, зь якім адбываецца вынішчэньне беларускай мовы. Ліквідацыя беларускай мовы ёсьць (і быў заўсёды) галоўны пункт маскоўскай акупацыйнай палітыкі на Беларусі...


* Putin2.jpg (61,68 Кб, 534x650 - просмотрено 101 раз.)
« Последнее редактирование: 13 Март 2008, 02:48:57 от enn » Записан
Страниц  : 1 ... 43 44 46 47 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,143 секунд. Запросов: 20.