http://kryviec.livejournal.com/137076.htmlПрапаганда ксенафілііУчора выпадкова пагялдзеў ток-шоў "Выбар", прысвечанае тэме прысутнасці мігрантаў у Беларусі. Калі сказаць, што праблема была прадстаўлена скрайне аднабакова - не сказаць нічога. За увесь час эфіру прагучала толькі адно крытычнае меркаванне - гэта было тэлефанаванне карэннага беларуса, які ніякім чынам не абражаў прадстаўнікоў іншых этнасаў, але проста задаваў цалкам рацыйныя пытанні, чаму ж не звяртаецца ўвага на тое, што адбываецца ў краінах Заходняй Еўропы, дзе імігранты перыядычна ладзяць пагромы і дзе злачыннасць буяе не ў апошнюю чаргу дзякуючы менавіта ім, чаму нашая дзяржава не рупіцца, каб у нас былі не запрошаныя, а уласныя спартоўцы і прадпрымальнікі?
Ніхто, натуральна, і не згадаў пра відавочную заканамернасць - узровень міжэтнічнага гвалту проста прапарцыйны колькасці прысутных чужынцаў.
Але ўсё ж трэба аддаць належнае тэлевізійшчыкам. Яны, здаецца, паказалі праўдзівыя вынікі галасавання. 75 % насельніцтва Беларусі (гэтая лічба, дарэчы, добра карэлюецца з адсоткам этнічных беларусаў у краіне) бачаць беспасярэднюю пагрозу ў імігрантах. На гэтую аб'ектыўную карціну нейкі "спецыяліст" толькі і змог прамармытаць, што, маўляў, трэба больш прапагандаваць мультыкультурнасць, а калі называць рэчы сваімі імёнамі, то ксенафілію. Гэта замест таго, каб сказаць, што дзяржаўную міграцыйную палітыку трэба карэгаваць згодна з меркаваннем бальшыні грамадзянаў нашай краіны. Напэўна, ток-шоў было першай спробай прамывання мазгоў у духу бязмежнай любові да прыхадняў, але, на шчасце, няўдалай. Хоць тут нашыя суайчыннікі яшчэ не страцілі элементарны інстынкт самазахавання.